BY ENG Наш InstagramНаш YoutubeНаш InstagramНаш Вконтакте Наши Одноклассники

СПЕЦЫЯЛЬНЫ ПАКАЗ ДА ДНЯ ПЕРАМОГІ

8 мая ў 18.00 спецыяльна да Дня Перамогі ТЮГ правядзе трансляцыю прэм’ернага спектакля “Я бачу сонца” 12+.

Рэжысёр-пастаноўшчык “Я бачу сонца”, мастацкі кіраўнік Тэатра юнага гледача ім. Надара Думбадзе Дзмітры Хвцісіяшвілі спецыяльна прыехаў з Тбілісі, каб паставіць у Мінскім ТЮГу спектакль па аднайменнай аповесці грузінскага пісьменніка Надара Дубмадзе. Прэм’ера адбылася год таму, 3 мая. Спектакль прысвечаны 75-ай гадавіне вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.  

 

Спасылка на прагляд: https://youtu.be/B6D8CYBJmR8

 

Дарэчы, у Тбілісі спектакль “Я бачу сонца” ідзе ўжо 6 гадоў. А 2 кастрычніка 2019 года Мінскі ТЮГ прадставіў свой спектакль на Тбіліскім міжнародным тэатральным фестывалі.  

 

Акрамя таго, 10 сакавіка ў ТЮГу адбыўся ўнікальны паказ спектакля “Я бачу сонца” з удзелам грузінскай трупы. Спецыяльна да паказу ў Мінск прыехалі частка трупы Тэатра юнага гледача ім. Надара Думбадзе ды сам Дзмітры Хвцісіяшвілі. 

 

Галоўныя ролі на грузінскай мове выканалі артысты Тэатра Юнага Гледача імя Надара Думбадзе, якія таксама задзейнічаны ў грузінскай версіі спектакля. Падлетка Сасо сыграў Нікалаз Паікрыдзе, а дзівака Бяжану – Шалва Антелава. Дарэчы, мы ўбачылі артыста-паэта: за плячыма Нікалаза Паікрыдзе ўжо дзве прафесійныя прэміі імя Шалвы Дадзіяні і Рэваза Таварткіладзе. Нікалаз піша добрыя вершы і ўжо выпусціў тры кнігі.

 

Рэжысёр Дзімітрый Хвцісіяшвілі распавядае пра працу над спектаклем “Я бачу сонца” ў ТЮГу Газеце "Культура":

 

"У мяне самыя высокія адзнакі для ацэнкі прафесіяналізму тутэйшых артыстаў. Кажу не толькі як рэжысёр, але і як педагог. У мінскім спектаклі задзейнічаны ўсе пакаленні тэатра, таму дакладна магу сказаць, што тюгаўцы — шыкоўныя акцёры!

 

Складана было па іншай прычыне. Я вельмі люблю характарны тэкст Думбадзэ, і слухаць пра грузінскія пачуцці на іншай мове мне складана. А з творам “Я бачу сонца” ў мяне склаліся асаблівыя стасункі: менавіта гэтую п’есу я ўзяў да пастаноўкі, калі мяне прызначылі мастацкім кіраўніком у Тбіліскі ТЮГ. Тады мне было важна задзейнічаць у спектаклі ўсю трупу, таму рыхтавалі адразу два склады. Да мяне на рэпетыцыі штодня хадзіла 68 чалавек! Гэта было пяць гадоў таму, а не так даўно мы адыгралі ў Тбілісі ўжо 100-ты спектакль."

 

Падрабязней: http://kimpress.by/index.phtml?page=2&id=16154

 

IНШЫЯ НАВIНЫ:


02.06.2020

ГЛЯДЗІМ РАЗАМ KIDS

Адмыслова да Міжнароднага дня абароны дзяцей ТЮГ распачынае тыдзень дзіцячых спектакляў з 1 па 7 чэрвеня.

Падрабязней ...

01.06.2020

НОВАЯ АНЛАЙН-РУБРЫКА “СВАЕ Ў СВЕЦЕ”

ТЮГ распачынае новую рубрыку ў межах анлайн-чытанняў – "Свае ў свеце"!

Падрабязней ...

12.05.2020

Правілы бяспекі пры выкарыстанні электрапрыбораў

Падрабязней ...

09.05.2020

ВЕРШЫ З ФРАНТОЎ

Адмысловы праект да Дня Перамогі спецыяліста пра рэкламе, рэжысёра Андрэя Грабёнкіна.

Падрабязней ...

01.05.2020

ГЛЯДЗІМ СПЕКТАКЛІ РАЗАМ З 1 ПА 31 МАЯ

ТЮГ працягвае анлайн-трансляцыі на YouTube-канале. Расклад паказаў глядзіце тут!

Падрабязней ...

30.04.2020

Акцыя МНС "Не пакідайце дзяцей адных"

у перыяд з 11 траўня па 1 чэрвенява ўсіх абласных і раённых цэнтрах, а таксама ў горадзе Мінскуладзіцца прафілактычная акцыя "Не пакідайце дзяцей адных!"

Падрабязней ...

24.04.2020

ВЕРШЫ І ВЕРШЫКІ Ў ТЮГУ

У межах акцыі #ЧытаемВершыРазам, артысты тэатра чытаюць свае любімые вершы ў Instagram.

Падрабязней ...

15.04.2020

ТЮГ распачынае анлайн-трансляцыі спектаклей

З 15 па 30 красавіка ў 18.00 запісы спектаклей з архіва тэатра можна паглядзець на YouTube-канале Тэатра юнага гледача.

Падрабязней ...