BY ENG Наш InstagramНаш YoutubeНаш InstagramНаш Вконтакте Наши Одноклассники

Акцыя МНС "Не пакідайце дзяцей адных"

у перыяд з 11 траўня па 1 чэрвенява ўсіх абласных і раённых цэнтрах, а таксама ў горадзе Мінскуладзіцца прафілактычная акцыя "Не пакідайце дзяцей адных!"

З мэтай прыцягнуць увагу да праблемы дзіцячага свавольства з агнём і гібення дзяцей на пажарах, зніжэння колькасці надзвычайных сітуацый з удзелам дзяцей і забеспячэння іх агульнай бяспекі (дома, на дварэ, на адпачынку, у вадаёме) у перыяд з 11 траўня па 1 чэрвеня ва ўсіх абласных і раённых цэнтрах, а таксама ў горадзе Мінску ладзіцца прафілактычная акцыя "Не пакідайце дзяцей адных!", прымеркаваная да Міжнароднага Дня сям'і і Дня абароны дзяцей.

Для ажыццяўлення акцыі будуць скарыстаны чатыры формы працы з насельніцтвам. Па-першае, у інтэрнэце з’явіцца пэўны  забаўляльны і прафілактычны змест (кантэнт), які распавядзе дзецям і бацькам пра розныя небяспекі. Па-другое, будзе арганізавана праца са СМІ: МНС створыць тэматычныя старонкі, адмысловыя рубрыкі і перадачы, а таксама зладзіць віктарыны ў эфіры розных радыёстанцый.

Трэці кірунак -- гэта інфармаванне, першым чынам, жыхароў сельскіх населеных пунктаў з дапамогай адмысловых прылад гучнага гаварэння.

Чацвёртае -- распаўсюд наглядна-выяўленчай прадукцыі, прыкладам, на канвертах "Белпошты", таварах народнага спажывання. Запланавана таксама правядзенне інтэрнэт-конкурсу "Я б патрапіў ратаваць".

Мэта акцыі -- навучыць дарослых і дзяцей дзейнічаць у выпадку надзвычайных сітуацый і нагадаць бацькам пра тое, што перадусім менавіта яны адказваюць за бяспеку сваіх дзяцей.

IНШЫЯ НАВIНЫ:


02.06.2020

ГЛЯДЗІМ РАЗАМ KIDS

Адмыслова да Міжнароднага дня абароны дзяцей ТЮГ распачынае тыдзень дзіцячых спектакляў з 1 па 7 чэрвеня.

Падрабязней ...

01.06.2020

НОВАЯ АНЛАЙН-РУБРЫКА “СВАЕ Ў СВЕЦЕ”

ТЮГ распачынае новую рубрыку ў межах анлайн-чытанняў – "Свае ў свеце"!

Падрабязней ...

12.05.2020

Правілы бяспекі пры выкарыстанні электрапрыбораў

Падрабязней ...

09.05.2020

ВЕРШЫ З ФРАНТОЎ

Адмысловы праект да Дня Перамогі спецыяліста пра рэкламе, рэжысёра Андрэя Грабёнкіна.

Падрабязней ...

05.05.2020

СПЕЦЫЯЛЬНЫ ПАКАЗ ДА ДНЯ ПЕРАМОГІ

8 мая ў 18.00 спецыяльна да Дня Перамогі ТЮГ правядзе трансляцыю прэм’ернага спектакля “Я бачу сонца” 12+.

Падрабязней ...

01.05.2020

ГЛЯДЗІМ СПЕКТАКЛІ РАЗАМ З 1 ПА 31 МАЯ

ТЮГ працягвае анлайн-трансляцыі на YouTube-канале. Расклад паказаў глядзіце тут!

Падрабязней ...

24.04.2020

ВЕРШЫ І ВЕРШЫКІ Ў ТЮГУ

У межах акцыі #ЧытаемВершыРазам, артысты тэатра чытаюць свае любімые вершы ў Instagram.

Падрабязней ...

15.04.2020

ТЮГ распачынае анлайн-трансляцыі спектаклей

З 15 па 30 красавіка ў 18.00 запісы спектаклей з архіва тэатра можна паглядзець на YouTube-канале Тэатра юнага гледача.

Падрабязней ...