BY ENG Наш InstagramНаш InstagramНаш Вконтакте Наши Одноклассники

ЯК У ТЮГУ ГУКАЛІ ВЯСНУ

14 сакавіка ў тэатры адбылося «Гуканне вясны» – чарговае мерапрыемства ў межах праекта «Святы маёй краіны».

Перад спектаклем «Доктар Айбаліт» адбылося мерапрыемства праекта «Святы маей краіны», якое Тэатр юнага гледача арганізаваў сумесна са студэнтамі Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя М.Танка пад кіраўніцтвам выкладчыка Іваноўскай Іны Міхайлаўны.

Дзяўчаты ў нацыянальных беларускіх касцюмах прадставілі маленькім наведвальнікам тэатра старадаўняе свята «Гуканне вясны», якое з’яўляецца часткай народнай святочна-абрадавай культуры. Хлопчыкі і дзяўчынкі даведаліся, якое значэнне для нашых продкаў мелі каляндарныя святы вялікае, а таксама дазналіся, што веснавыя абрады з’яўляліся часткай складанага комплексу падрыхтоўкі да будучага ўраджаю.

Юныя гледачы з задавальненнем удзельнічалі ў гульнях, адгадвалі загадкі і адганялі разам з Вясною – Зіму. Наспяваўшыся-нагукаўшыся школьнікі  атрымалі ў падарунак ад Вясны птушачак і салодкія прызы.

IНШЫЯ НАВIНЫ:


30.03.2020

ПАВАЖАНЫЯ ГЛЕДАЧЫ! УВАГА, ЗМЕНЫ Ў РАСКЛАДЗЕ!

Спектаклі з 30 сакавіка па 3 красавіка, 4 красавіка, 14.00 і 5 красавіка, 11.00 ПЕРАНОСЯЦЦА на май-ліпень 2020.

Падрабязней ...

25.03.2020

ПРЭМ’ЕРА: КАЗКІ ДЗЯДЗЬКІ ЯКУБА

Новы дзяцячы спектакль, музычна-пластычная фантазія “Казкі дзядзькі Якуба” паводле Якуба Коласа.

Падрабязней ...

12.03.2020

ТБІЛІСІ Ў БЕЛАРУСКІМ ТЮГу

10 сакавіка ў спектаклі “Я бачу сонца” паўдзельнічалі артысты Тбіліскага ТЮГа.

Падрабязней ...

12.03.2020

У ТЮГу працягваюцца адукацыйныя мерапрыемствы

29 лютага ў фае тэатра адбыўся праект "Бяспечнае дзяцінства"

Падрабязней ...

12.03.2020

УВАГА! ЗМЕНЫ Ў РАСКЛАДЗЕ!

19, 20, 26, 28 сакавіка ўсе мерапрыемствы АДМЯНЯЮЦЦА!

Падрабязней ...

25.02.2020

ПРАЕКТ “УРОК У ТЭАТРЫ”

25 лютага навучэнцы педагагічнага каледжа завіталі ў ТЮГ на майстар-клас па тэатральнай педагогіцы ў межах праекта “Урок у тэатры”.

Падрабязней ...

13.12.2019

ПРЭМ’ЕРА: ВОСЕМ ЗАКАХАНЫХ ЖАНЧЫН

Танга ў Тэатры юнага гледача

Падрабязней ...

26.11.2019

Дзень навукі ў Тэатры юнага гледача

16 лістапада ў ТЮГу адбыўся праект, прысвечаны Міжнароднаму дню навукі.

Падрабязней ...