BY ENG Наш InstagramНаш InstagramНаш Вконтакте Наши Одноклассники

ТБІЛІСІ Ў БЕЛАРУСКІМ ТЮГу

10 сакавіка ў спектаклі “Я бачу сонца” паўдзельнічалі артысты Тбіліскага ТЮГа.

Галоўныя ролі на грузінскай мове выканалі артысты Тэатра Юнага Гледача імя Надара Думбадзе, якія таксама задзейнічаны ў грузінскай версіі спектакля. Падлетка Сасо сыграў Нікалаз Паікрыдзе, а дзівака Бяжану – Шалва Антелава. У Тбілісі спектакль “Я бачу сонца” ідзе ўжо 6 гадоў.

Дарэчы, мы ўбачылі артыста-паэта: за плячыма Нікалаза Паікрыдзе ўжо дзве прафесійныя прэміі імя Шалвы Дадзіяні і Рэваза Таварткіладзе. Нікалаз піша добрыя вершы і ўжо выпусціў тры кнігі.

Рэжысёр Дзімітрый Хвцісіяшвілі распавядае пра працу над спеклаклем “Я бачу сонца” ў ТЮГу Газетце "Культура":

"У мяне самыя высокія адзнакі для ацэнкі прафесіяналізму тутэйшых артыстаў. Кажу не толькі як рэжысёр, але і як педагог. У мінскім спектаклі задзейнічаны ўсе пакаленні тэатра, таму дакладна магу сказаць, што тюгаўцы — шыкоўныя акцёры!

Складана было па іншай прычыне. Я вельмі люблю характарны тэкст Думбадзэ, і слухаць пра грузінскія пачуцці на іншай мове мне складана. А з творам “Я бачу сонца” ў мяне склаліся асаблівыя стасункі: менавіта гэтую п’есу я ўзяў да пастаноўкі, калі мяне прызначылі мастацкім кіраўніком у Тбіліскі ТЮГ. Тады мне было важна задзейнічаць у спектаклі ўсю трупу, таму рыхтавалі адразу два склады. Да мяне на рэпетыцыі штодня хадзіла 68 чалавек! Гэта было пяць гадоў таму, а не так даўно мы адыгралі ў Тбілісі ўжо 100-ты спектакль."

Падрабязней: http://kimpress.by/index.phtml?page=2&id=16154

IНШЫЯ НАВIНЫ:


30.03.2020

ПАВАЖАНЫЯ ГЛЕДАЧЫ! УВАГА, ЗМЕНЫ Ў РАСКЛАДЗЕ!

Спектаклі з 30 сакавіка па 3 красавіка, 4 красавіка, 14.00 і 5 красавіка, 11.00 ПЕРАНОСЯЦЦА на май-ліпень 2020.

Падрабязней ...

25.03.2020

ПРЭМ’ЕРА: КАЗКІ ДЗЯДЗЬКІ ЯКУБА

Новы дзяцячы спектакль, музычна-пластычная фантазія “Казкі дзядзькі Якуба” паводле Якуба Коласа.

Падрабязней ...

19.03.2020

ЯК У ТЮГУ ГУКАЛІ ВЯСНУ

14 сакавіка ў тэатры адбылося «Гуканне вясны» – чарговае мерапрыемства ў межах праекта «Святы маёй краіны».

Падрабязней ...

12.03.2020

У ТЮГу працягваюцца адукацыйныя мерапрыемствы

29 лютага ў фае тэатра адбыўся праект "Бяспечнае дзяцінства"

Падрабязней ...

12.03.2020

УВАГА! ЗМЕНЫ Ў РАСКЛАДЗЕ!

19, 20, 26, 28 сакавіка ўсе мерапрыемствы АДМЯНЯЮЦЦА!

Падрабязней ...

25.02.2020

ПРАЕКТ “УРОК У ТЭАТРЫ”

25 лютага навучэнцы педагагічнага каледжа завіталі ў ТЮГ на майстар-клас па тэатральнай педагогіцы ў межах праекта “Урок у тэатры”.

Падрабязней ...

13.12.2019

ПРЭМ’ЕРА: ВОСЕМ ЗАКАХАНЫХ ЖАНЧЫН

Танга ў Тэатры юнага гледача

Падрабязней ...

26.11.2019

Дзень навукі ў Тэатры юнага гледача

16 лістапада ў ТЮГу адбыўся праект, прысвечаны Міжнароднаму дню навукі.

Падрабязней ...