BY ENG Наш InstagramНаш InstagramНаш Вконтакте Наши Одноклассники

У ТЮГу працягваюцца адукацыйныя мерапрыемствы

29 лютага ў фае тэатра адбыўся праект "Бяспечнае дзяцінства"

Перад спектаклем “Муха Цакатуха” у ТЮГу адбыўся шэраг мерапрыемстваў ў межах праекту “Бяспечнае дзяцінства”.

У правым фае гледачоў сустракалі інспектары РАНС Ленінскага раёна і юныя ратавальнікі, актывісты Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі выратавальнікаў-пажарных. Яны арганізавалі адукацыйныя пляцоўкі, настольныя гульні, міні-віктарыны па правілах паводзінаў пры ўзнікненні надзвычайных сітуацый;  таксама зрабілі камп’ютарнае тэставанне “Правядзі час з карысцю”.

У другая частцы фае супрацоўнікі ДУ “Дзяржаўнага энергетычнага і газавага нагляду” падрыхтавалі для дзяцей інфармацыйныя стэнды «Захоўвай бяспеку ў побыце!», «Дзяржэнерганагляд інфармуе», «Школьнікам. Будзьце асцярожныя на адпачынку», «Папярэджваючыя знакі». Са школьнікамі правялі размовы пра бяспечныя паводзіны ў быту і на адпачынку.

У Елачнай зале інспектар РАНС Ленінскага раёна Дыяна Калінка паказала дзецям павучальны фільм “Школа бяспечнасці” і правяла віктарыну паводле стужкі. Усе ўдзельнікі атрымалі прызы ад МНС.

IНШЫЯ НАВIНЫ:


30.03.2020

ПАВАЖАНЫЯ ГЛЕДАЧЫ! УВАГА, ЗМЕНЫ Ў РАСКЛАДЗЕ!

Спектаклі з 30 сакавіка па 3 красавіка, 4 красавіка, 14.00 і 5 красавіка, 11.00 ПЕРАНОСЯЦЦА на май-ліпень 2020.

Падрабязней ...

25.03.2020

ПРЭМ’ЕРА: КАЗКІ ДЗЯДЗЬКІ ЯКУБА

Новы дзяцячы спектакль, музычна-пластычная фантазія “Казкі дзядзькі Якуба” паводле Якуба Коласа.

Падрабязней ...

19.03.2020

ЯК У ТЮГУ ГУКАЛІ ВЯСНУ

14 сакавіка ў тэатры адбылося «Гуканне вясны» – чарговае мерапрыемства ў межах праекта «Святы маёй краіны».

Падрабязней ...

12.03.2020

УВАГА! ЗМЕНЫ Ў РАСКЛАДЗЕ!

19, 20, 26, 28 сакавіка ўсе мерапрыемствы АДМЯНЯЮЦЦА!

Падрабязней ...

12.03.2020

ТБІЛІСІ Ў БЕЛАРУСКІМ ТЮГу

10 сакавіка ў спектаклі “Я бачу сонца” паўдзельнічалі артысты Тбіліскага ТЮГа.

Падрабязней ...

25.02.2020

ПРАЕКТ “УРОК У ТЭАТРЫ”

25 лютага навучэнцы педагагічнага каледжа завіталі ў ТЮГ на майстар-клас па тэатральнай педагогіцы ў межах праекта “Урок у тэатры”.

Падрабязней ...

13.12.2019

ПРЭМ’ЕРА: ВОСЕМ ЗАКАХАНЫХ ЖАНЧЫН

Танга ў Тэатры юнага гледача

Падрабязней ...

26.11.2019

Дзень навукі ў Тэатры юнага гледача

16 лістапада ў ТЮГу адбыўся праект, прысвечаны Міжнароднаму дню навукі.

Падрабязней ...