BY ENG Наш InstagramНаш InstagramНаш Вконтакте Наши Одноклассники

Як прайшоў 50-ы паказ «Сіняй птушкі»

Перад паказам юбілейнага 50-га спектакля «Сіняя птушка» ў ТЮГу адбыліся святочные мерапрыемствы.

У правым фае дарослых і дзяцей сустрэлі студэнты-валанцёры БДПУ, якія сумесна з выкладчыкамі кафедры народнай культуры, вучылі ўсіх рабіць прыгожых «птушак шчасця» з каляровых шматкоў тканіны. Юныя гледачы вельмі актыўна ўключыліся ў творчы працэс.
Свята працягнулася ў Елачнай зале, дзе наведвальнікаў сустрэлі ўдзельнікі вакальнай студыі LeMari. Адкрыла канцэртную праграму Ганна Крыцук з песняй «Папялушка». Мірон Ярцаў прадставіў яскравую песню «Справа была ў Караліне», Мілана Кампакчы выканала кампазіцыю «Рыжы кот». Завяршыў міні-канцэрт Аляксандр Фамін песняй «Мы маленькія дзеці».
Сінія птушкі разам з дзецьмі рабілі студэнты клубу “Вясёлка” Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта ім. М. Танка пад кіраўніцтвам старэйшага выкладчыка кафедры музычна-педагагічнай адукацыі Алены Кукрэш і выкладчыка кафедры мастацка-педагагічный адукацыі Святланы Кулапінай.
  

IНШЫЯ НАВIНЫ:


30.03.2020

ПАВАЖАНЫЯ ГЛЕДАЧЫ! УВАГА, ЗМЕНЫ Ў РАСКЛАДЗЕ!

Спектаклі з 30 сакавіка па 3 красавіка, 4 красавіка, 14.00 і 5 красавіка, 11.00 ПЕРАНОСЯЦЦА на май-ліпень 2020.

Падрабязней ...

25.03.2020

ПРЭМ’ЕРА: КАЗКІ ДЗЯДЗЬКІ ЯКУБА

Новы дзяцячы спектакль, музычна-пластычная фантазія “Казкі дзядзькі Якуба” паводле Якуба Коласа.

Падрабязней ...

19.03.2020

ЯК У ТЮГУ ГУКАЛІ ВЯСНУ

14 сакавіка ў тэатры адбылося «Гуканне вясны» – чарговае мерапрыемства ў межах праекта «Святы маёй краіны».

Падрабязней ...

12.03.2020

У ТЮГу працягваюцца адукацыйныя мерапрыемствы

29 лютага ў фае тэатра адбыўся праект "Бяспечнае дзяцінства"

Падрабязней ...

12.03.2020

УВАГА! ЗМЕНЫ Ў РАСКЛАДЗЕ!

19, 20, 26, 28 сакавіка ўсе мерапрыемствы АДМЯНЯЮЦЦА!

Падрабязней ...

12.03.2020

ТБІЛІСІ Ў БЕЛАРУСКІМ ТЮГу

10 сакавіка ў спектаклі “Я бачу сонца” паўдзельнічалі артысты Тбіліскага ТЮГа.

Падрабязней ...

25.02.2020

ПРАЕКТ “УРОК У ТЭАТРЫ”

25 лютага навучэнцы педагагічнага каледжа завіталі ў ТЮГ на майстар-клас па тэатральнай педагогіцы ў межах праекта “Урок у тэатры”.

Падрабязней ...

13.12.2019

ПРЭМ’ЕРА: ВОСЕМ ЗАКАХАНЫХ ЖАНЧЫН

Танга ў Тэатры юнага гледача

Падрабязней ...