BY ENG Наш InstagramНаш InstagramНаш Вконтакте Наши Одноклассники

ЮБІЛЕЙНЫ ПАКАЗ «СІНЯЙ ПТУШКІ»

24 лістапада ў 11.00 спектакль «Сіняя птушка» будзе паказаны ў 50-ы раз!

Для Тэатра юнага гледача гэта лічба сапраўды – шчаслівая. Бо 4 года таму, а дакладней – 50 паказаў, ТЮГ адкрыўся пасля доўгай рэканструкцыі. Першым спектаклям, з якога распачалася яго новая гісторыя, стала «Сіняя птушка» паводле Марыса Матэрлінка.

Рэжысёр спектакля, дырэктар і мастацкі кіраўнік тэатра Уладзімір Савіцкі ўспамінае, як ТЮГ нарэшце злавіў сваю Сінюю птушку: «Наша шчасце ў тым, што людзі працуюць, не разбягаюцца, не губляюць надзеі... У тым, што тэатр захаваўся, а публіка яго не пакінула. Ну і ў тым, вядома, як тэатр пераўтварыўся – ад гуку, святла, пяці пад’ёмных сегментаў на паваротным коле (можна ладзіць найскладанейшыя дэкарацыі і эфекты) да палётнай прыстасовы і экрана на ўсё люстра сцэны для праекцый...».

Нагадаем, што пісалі беларускія тэатральныя крытыкі пра гэты спектакль:

 «Метэрлінк атрымаўся не столькі сімвалічны, колькі сапраўды казачны – з прыгожымі яркімі касцюмамі, песнямі (кампазітар Сяргей Бельцюкоў) і вершамі (паэт Алесь Бадак). У дзіцячым тэатры інакш гэтую п'есу зрабіць было б складана – а тут варыянт, які быў бы цікавы і бацькам, і дзецям. Нягледзячы на тое, што ўзроставая аўдыторыя спектакля вызначана як «10+», у зале была малеча годзікаў нават ад 3-х – яе прываблівала дзея, калі нешта на сцэне хутка мянялася, выязджала ці наадварот, знікала, зіхацела ці хавалася ў туман. У некаторыя моманты дзеянне праходзіла праз залу, уцягвала гледачоў (праз гульню з шарамі, напрыклад). А можа, заварожвала беларуская мова, на якой прадстаўлялі Метэрлінка. Спадабалася і дарослым, і дзецям. Дарэчы, гучней за ўсіх «брава» крычалі важныя таты. Гэта тэатр усё ж сямейны. Тэатр як дом. Тэатр дома.»

  • Аляксей Стрэльнікаў, budzma.by.

«Лічу, што спектакль «Сіняя птушка» ў мастацкага кіраўніка тэатра Уладзіміра Савіцкага атрымаўся выдатным. Гэта прыклад традыцыйнага тэатра, які вельмі добра працуе з увагай аўдыторыі. Апошнім часам любяць казаць (не ў апошнюю чаргу я), што маладая аўдыторыя змянілася, што ёй патрэбны спецыфічны спосаб узаемадзеяння са сцэнічнай дзеяй. Уладзімір Савіцкі гэта сваёй рэжысурай часткова абвяргае. Мне прыемна было бачыць, як малыя гледачы ўзнімаліся з крэслаў і выбягалі ў праходы, каб лепш пабачыць, што адбываецца на сцэне. Сцэнічная прастора была арганізаваная досыць простымі сродкамі, хоць і з дапамогай новых інавацыйных магчымасцяў: паваротнае кола з пад’ёмнымі платформамі дазваляла дынамічна змяняць месца дзеі, выяўляць вострыя характарныя мізансцэны. Сапраўды цікава было назіраць, хто супраць каго змагаецца і хто за кім пагнаўся. Дзве дзеі, па гадзіне кожная, пралятаюць незаўважна. У зале быў звычайны «культпаход», але я не адчуў, каб увага гледачоў была нейкім чынам дэцэнтралізаваная. Рэжысёр Савіцкі па-майстэрску збірае ўвагу ў адзін пункт, і гэтыя пункты чапляюцца адзін за аднаго.»

  • Валянцін Пепеляеў, sb.by.

«Главный режиссер театра Владимир Савицкий поставил Метерлинка бережно, с пиететом к традиции, сохраняя пряный дух рождественской сказки. Ну и что, что на дворе лето? Такой театр, как ТЮЗ, живет по своему календарю и сам устанавливает себе праздники.

Главной задачей режиссера было создать спектакль–праздник, спектакль–феерию, объединяющий публику разных возрастов и незаметно демонстрирующий новые возможности тюзовской сцены. Премьеру, которая во весь голос сказала бы: «Мы вернулись домой!» И существовать теперь мы будем не на птичьих правах.

Все переливается и сверкает, оживают предметы, животные обретают язык. И это отнюдь не рагу из «Синей птицы», а стильный и образный мир, придуманный не впопыхах, а с любовью к Метерлинку и всему бэкграунду его пьесы. Тут есть даже какие–то ностальгические нотки по детскому спектаклю двадцатого века как таковому.»

IНШЫЯ НАВIНЫ:


20.02.2020

ГАСТРОЛІ Ў ТЮГУ!

26 і 28 сакавіка Мурманская дзіцячая тэатральная школа пакажа спектакль “Дети военного Мурмана”.

Падрабязней ...

13.12.2019

ПРЭМ’ЕРА: ВОСЕМ ЗАКАХАНЫХ ЖАНЧЫН

Танга ў Тэатры юнага гледача

Падрабязней ...

26.11.2019

Дзень навукі ў Тэатры юнага гледача

16 лістапада ў ТЮГу адбыўся праект, прысвечаны Міжнароднаму дню навукі.

Падрабязней ...

22.11.2019

Як прайшоў 50-ы паказ «Сіняй птушкі»

Перад паказам юбілейнага 50-га спектакля «Сіняя птушка» ў ТЮГу адбыліся святочные мерапрыемствы.

Падрабязней ...

24.10.2019

ЗМЕНЫ Ў РАСКЛАДЗЕ

Звярніце ўвагу – змяніўся час пачатку некаторых спектакляў!

Падрабязней ...

20.10.2019

Дзень маці ў ТЮГу

Тэатр далучыўся да святкавання Дня маці

Падрабязней ...

24.09.2019

Фотасправаздача з адкрыцця сезона

19 верасня мы ўрачыста адкрылі 64-ы тэатральны сезон! Больш здымкаў глядзіце ў нашых сацыяльных сетках.

Падрабязней ...

12.09.2019

“БЕЛАРУСКІЯ ВАДЭВІЛІ” Ў РАЗАНІ

Спектакль быў паказаны 15 жніўня на сцэне Разанскага драматычнага тэатра ў межах Другога міжнароднага форума старажытных гарадоў.

Падрабязней ...