BY ENG Наш InstagramНаш InstagramНаш Вконтакте Наши Одноклассники

Адкрыццё 64-га тэатральнага сезона

19 верасня ў 15.00 у ТЮГу адбудзецца ўрачыстае адкрыццё 64-га тэатральнага сезона. Спектаклям адкрыцця традыцыйна стане “Сіняя птушка”.

Да свята ТЮГ падрыхтаваў насычаную праграму:

  • музычным прадстаўленнем гледачоў сустрэнуць студэнты Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі;
  • інтэрактыўную праграму падрыхтуюць навучэнцы Мінскага дзяржаўнага педагагічнага каледжа. Кожны зможа далучыцца да флэшмобу і намаляваць сваю “Птушку шчасця”;
  • займальнымі гульнямі з мімамі парадуюць студэнты кафедры тэатральнай творчасці Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў;
  • у фае наведвальнікі могуць паглядзець выставу творчых работ навучэнцы Мастацкай школы №3 “Квітней, мая Беларусь!”;
  • асноўную забаўляльную праграму для дзяцей правядзе фокуснік-чараўнік Віталь Паўлаградскі.

У 16.00 у глядацкай зале распачнецца спектакль, святочная фантазія на дзве дзеі з антрактам “Сіняя птушка” (10+).

Самыя Каляды, а Цільціля й Міціль паклалі спаць. Ну хіба ж не крыўдна?! Брат з сястрой зайздросцяць дарослым і падглядаюць праз ваканіцы – а раптам пашанцуе ўбачыць цуд?  Дзеці так спадзяюцца і чакаюць, што цуд на Каляды здзяйсняецца: да іх прыходзіць Фея. Яна шукае чароўную Сінюю Птушку шчасця, просіць дзяцей дапамагчы і выпраўляе ў казачнае падарожжа. Прыглядаць за дзецьмі бярэцца  Душа Святла, спрыяючы ім пабыць і ў Мінулым, і ў Будучым, каб навучыцца адрозніваць зло ад дабра і бачыць свет не чорна-белым, а шматфарбным.

Аўтар п’есы “Сіняя птушка”  Марыс Метэрлінк (1862 - 1949) –  буйны драматург і тэарэтык сімвалізму, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры (1911) –  названы сучаснікамі “бельгійскім Шэкспірам”.

Казка-феерыя “Сіняя птушка” (1908) распавядае пра адвагу “незаўважнай” чалавечай душы і каштоўнасці звыклага паўсядзённага жыцця: п’еса зрабілася вяршыняй творчасці драматурга, дзе ён кажа “няшчасным пра шчасце, каб яны навучыліся яго разумець”.

Кошт квіткоў ад 5.00 да 9.00 рублёў.

Звяртацца па тэлефонах:

8 (029) 118-52-74; 8 (017) 327-48-50 – галоўны адміністратар тэатра Наталля Залеская

8 (017) 242-77-49 - адміністратары

8 (017) 242 77 31 – каса

IНШЫЯ НАВIНЫ:


12.09.2019

“БЕЛАРУСКІЯ ВАДЭВІЛІ” Ў РАЗАНІ

Спектакль быў паказаны 15 жніўня на сцэне Разанскага драматычнага тэатра ў межах Другога міжнароднага форума старажытных гарадоў.

Падрабязней ...

12.09.2019

"Я бачу сонца" едзе ў Грузію

2 кастрычніка Тэатр юнага гледача прадставіць спектакль “Я бачу сонца” на Тбіліскім міжнародным тэатральным фестывалі.

Падрабязней ...

11.09.2019

Гастролі ТЮГа ў Ізраілі

З 12 па 14 верасня ТЮГ пакажа “Муху-Цакатуху” падчас гастроляў у Ізраілі.

Падрабязней ...

07.09.2019

ГАСТРОЛІ МІНСКАГА АБЛАСНОГА ДРАМАТЫЧНАГА ТЭАТРА (Г. МАЛАДЗЕЧНА)

3 і 4 кастрычніка ў Тэатры юнага гледача адбудуцца паказы спектакляў «Время секонд хенд» і «Любовь. Собак@.Точка.ru».

Падрабязней ...

26.06.2019

УВАГА, ПРЭМ?ЕРА!

Новы спектакль паводле п’есы Яўгена Шварца ПАПЯЛУШКА/ЗОЛУШКА/CANDRILLON 6+

Падрабязней ...

24.06.2019

Акцыя "Беларусь супраць тытуню"

У межах Рэспубліканскай антытытунёвай інфармацыйна-адукацыйнай акцыі «Беларусь супраць тытуню» у Беларускім дзяржаўным акадэмічным тэатры юнага гледача 12, 13, 14 і 20 чэрвеня 2019 года адбыліся мерапрыемствы для малодшых школьнікаў г. Мінска пад дэвізам «Тытунь – табе вораг».

Падрабязней ...

21.05.2019

Праект «Свята маёй краіны» да Дня Прамогі

Перад спектаклям «Я бачу сонца» адбылося адно з мерапрыемстваў праекта «Свята маёй краіны», прысвечанае Дню Перамогі.

Падрабязней ...

27.04.2019

Нашы гастролі ў Адэсе

З 19 па 21 красавіка ў рамках абменных гастроляў трупа нашага Тэатра юнага гледача наведвала сонечны горад - Адэсу.

Падрабязней ...