BY ENG Наш InstagramНаш YoutubeНаш InstagramНаш Вконтакте Наши Одноклассники


Акцыя "Беларусь супраць тытуню"

У межах Рэспубліканскай антытытунёвай інфармацыйна-адукацыйнай акцыі «Беларусь супраць тытуню» у Беларускім дзяржаўным акадэмічным тэатры юнага гледача 12, 13, 14 і 20 чэрвеня 2019 года адбыліся мерапрыемствы для малодшых школьнікаў г. Мінска пад дэвізам «Тытунь – табе вораг».

У межах Рэспубліканскай антытытунёвай інфармацыйна-адукацыйнай акцыі «Беларусь супраць тытуню» у Беларускім дзяржаўным акадэмічным тэатры юнага гледача 12, 13, 14 і 20 чэрвеня 2019 года адбыліся мерапрыемствы для малодшых школьнікаў г. Мінска пад дэвізам «Тытунь – табе вораг».

У акцыі прынялі ўдзел спецыялісты гарадскога Цэнтра здароўя ДУ «Мінскі гарадскі цэнтр гігіены і эпідэміялогіі», а таксама супрацоўнікі Цэнтральнай бібліятэкі імя Я. Купалы. З школьнікамі правялі бяседу «Тытунь. Уплыў на арганізм», у якой госці распавялі пра змяненні ў арганізме чалавека, які часта паліць цыгарэты; віктарына «Здароўе даражэй за багацце», конкурс «Веды – сіла». Таксама школьнікі паўдзельнічалі ў інтэрактыўных праграмах, якія наглядна дэманстравалі, як адрозніваецца знешнасць курыльшчыка ад знешнасці здаровага чалавека. Падчас размовы рабяты дзяліліся сваім меркаваннем, адказвалі на пытанні, гулялі ў развіваючыя гульні. Адна з галоўных задач акцыі – прадэманстраваць школьнікам сувязь паміж тытунекурэннем і хваробамі, а таксама навучыць іх адмаўляцца ад падобных прапаноў, абараняць свае інтарэсы і здароўе.

 

IНШЫЯ НАВIНЫ:


30.06.2020

ТЮГ ВІНШУЕ З ДНЁМ РЭСПУБЛІКІ!

3 ліпеня – Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.

Падрабязней ...

30.06.2020

"ВАДЭВІЛІ" НА “ДУКОРСКАЙ БРАМЕ-2020”

4 ліпеня Тэатр юнага гледача пакажа спектакль “Беларускія вадэвілі” на свяце ў музейнаму комплексу "Дукорскі маёнтак".

Падрабязней ...

18.06.2020

#ДЗЯКУЙДАКТАРАМ АД ТЮГА

Тэатр юнага гледача далучаецца да сусветнага флешмобу #ДзякуйДактарам!

Падрабязней ...

14.06.2020

ЦЭНТР ТВОРЧЫХ ПРАЕКТАЎ У ТЮГУ

Што новага рыхтуе для сваіх гледачоў творчая майстэрня тэатра?Глядзіце ў прома-відэа!

Падрабязней ...

11.06.2020

ЛЕТНІЯ КАНІКУЛЫ РАЗАМ З ТЮГАМ!

Паглядзець спектаклі Тэатра юнага гледача можна на летніх канікулах.

Падрабязней ...

02.06.2020

ГЛЯДЗІМ РАЗАМ KIDS

Адмыслова да Міжнароднага дня абароны дзяцей ТЮГ распачынае тыдзень дзіцячых спектакляў з 1 па 7 чэрвеня.

Падрабязней ...

01.06.2020

НОВАЯ АНЛАЙН-РУБРЫКА “СВАЕ Ў СВЕЦЕ”

ТЮГ распачынае новую рубрыку ў межах анлайн-чытанняў – "Свае ў свеце"!

Падрабязней ...

12.05.2020

Правілы бяспекі пры выкарыстанні электрапрыбораў

Падрабязней ...