BY ENG Наш InstagramНаш InstagramНаш Instagram​ ​

Міжнародны дзень дзіцячай кнігі ў Тэатры юнага гледача

6 красавіка 2019 года ў Тэатры юнага гледача адбылося мерапрыемства, прысвечанае Міжнароднаму дню дзіцячай кнігі.

6 красавіка 2019 года ў Тэатры юнага гледача адбылося мерапрыемства, прысвечанае Міжнароднаму дню дзіцячай кнігі, які адзначаецца 2 красавіка ў Дзень нараджэння Х.К.Андэрсана. Маленькія наведвальнікі разам з педагогамі і бацькамі прынялі актыўны ўдзел у віктарыне, якую праводзіла прадстаўніца выдавецтва «Пачатковая школа». Дзяўчынкі і хлопчыкі атрымалі падарункі, чаму былі вельмі рады. Акрамя таго яны з задавальненнем паглядзелі выставу дзіцячых кніг і часопісаў.

Маленькія гледачы сустрэліся таксама і з супрацоўніцай бібліятэкі імя Я.Купалы, якая правяла з імі цікавыя конкурсы і гульні. Дзеці вельмі актыўна адгадвалі загадкі, ім вельмі спадабаліся яркія малюнкі і цікавая прэзентацыя.

З цудоўным настроем хлопчыкі і дзяўчынкі разам з педагогамі і бацькамі пайшлі глядзець спектакль «Дзюймовачка».

  

 

IНШЫЯ НАВIНЫ:


26.06.2019

УВАГА, ПРЭМ?ЕРА!

Новы спектакль паводле п’есы Яўгена Шварца ПАПЯЛУШКА/ЗОЛУШКА/CANDRILLON 6+

Падрабязней ...

24.06.2019

Акцыя "Беларусь супраць тытуню"

У межах Рэспубліканскай антытытунёвай інфармацыйна-адукацыйнай акцыі «Беларусь супраць тытуню» у Беларускім дзяржаўным акадэмічным тэатры юнага гледача 12, 13, 14 і 20 чэрвеня 2019 года адбыліся мерапрыемствы для малодшых школьнікаў г. Мінска пад дэвізам «Тытунь – табе вораг».

Падрабязней ...

21.05.2019

Праект «Свята маёй краіны» да Дня Прамогі

Перад спектаклям «Я бачу сонца» адбылося адно з мерапрыемстваў праекта «Свята маёй краіны», прысвечанае Дню Перамогі.

Падрабязней ...

27.04.2019

Нашы гастролі ў Адэсе

З 19 па 21 красавіка ў рамках абменных гастроляў трупа нашага Тэатра юнага гледача наведвала сонечны горад - Адэсу.

Падрабязней ...

15.04.2019

Увага, прэм?ера!

Новы спектакль паводле аповесці Надара Думбадзэ " Я бачу сонца".

Падрабязней ...

01.04.2019

Гастролі Адэскага тэатра юнага гледача імя Юрыя Алешы

С 19 па 21 красавіка 2019 года ў Тэатры юнага гледача адбудуцца гастролі Адэскага тэатра юнага гледача імя Юрыя Алешы.

Падрабязней ...

29.03.2019

Гастролi Нацыянальнага драматычнага театра ім. Б. Басангова

С 15 па 17 сакавіка 2019 года Тэатр юнага гледача прымаў гасцей з Нацыянальнага драматычнага театра ім. Б. Басангова (Калмыкія, Расія)

Падрабязней ...

21.03.2019

Сустрэча з прадстаўніком аддзела ДАІ Партызанскага РАУС

16 сакавіка 2019 года ў Тэатры юнага гледача адбылася сустрэча маленькіх наведальнікаў з прадстаўніком аддзела ДАІ Партызанскага РАУС Ціхановіч Ганнай.

Падрабязней ...