BY ENG Наш InstagramНаш Instagram​ ​

Святы маёй краіны – Дзень ратавальніка

19 студзеня ў Тэатры юнага гледача, у рамках праекта «Святы маёй краіны», адбылося мерапрыемства да Дня ратавальніка.

19 студзеня ў Тэатры юнага гледача, у рамках праекта «Святы маёй краіны», адбылося мерапрыемства да Дня ратавальніка.

Перад пачаткам спектакля "Мая маленькая чарадзейка» юныя гледачы, іх бацькі і педагогі сустрэліся з самымі сапраўднымі ратавальнікамі! Старшы інспектар аддзела агітацыі і прапаганды Ленінскага РАНС Павел Куніцкі правёў з дзецьмі навучальную гульню па правілах пажарнай бяспекі, прапанаваў розныя віктарыны і конкурсы.

Хлапчукі і дзяўчынкі змаглі нават прымерыць форму ратавальнікаў і атрымалі ў падарунак брашуры з правіламі пажарнай бяспекі.

А выступленне ўдзельнікаў студыі «Хачу на сцэну» Цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі «Ранак» стала выдатным творчым падарункам і ўсім работнікам МНС, і юным гледачам.

IНШЫЯ НАВIНЫ:


18.01.2019

Малюем шчасце!

23 студзеня Тэатр юнага гледача запрашае прыняць удзел у дзіўнай акцыі - творым Шчасце і дзелімся ім з іншымі!

Падрабязней ...

08.01.2019

Цуд сваімі рукамі

У Тэатры юнага гледача стартаваў праект «Цуд сваімі рукамі»

Падрабязней ...

04.01.2019

Уладзімір Ліпскі “Дзялюся крыламі”

Творчы літаратурны вечар пісьменніка ў Тэатры юнага гледача, 10 студзеня 2019 года, у 18.00.

Падрабязней ...

28.12.2018

Навагоднее прадстаўленне «Шукайма Завейку!» у Тэатры юнага гледача.

Тэатр юнага гледача запрашае дзяцей, бацькоў і педагогаў на навагоднее прадстаўленне «Шукайма завейку!»

Падрабязней ...

12.11.2018

Дзень Навукі ў Тэатры юнага гледача

10 лістапада, у Сусветны дзень навукі, Тэатр юнага гледача і Музей займальнай навукі «Элементо» ператварылі ўсіх гасцей тэатра ў ... сапраўдных навукоўцаў!

Падрабязней ...

27.10.2018

Прэм′ера!

26 кастрычніка ў Тэатры юнага гледача адбылася прэм′ера спектакля "Муха-цакатуха"

Падрабязней ...

15.10.2018

Дзень маці

Святочная праграма ў Тэатры юнага гледача

Падрабязней ...

29.09.2018

Літаратурныя навінкі і музыка ў тэатры

28 верасня ў Тэатры юнага гледача адбылося мерапрыемства для будучых педагогаў

Падрабязней ...