BY ENG Наш InstagramНаш InstagramНаш Вконтакте Наши Одноклассники

Малюем шчасце!

23 студзеня Тэатр юнага гледача запрашае прыняць удзел у дзіўнай акцыі - творым Шчасце і дзелімся ім з іншымі!

Тэатр юнага гледача запрашае прыняць удзел у дзіўнай акцыі - творым Шчасце і дзелімся ім з іншымі! Прыходзьце 23 студзеня на спектакль "Сіняя птушка" і прыносьце свае малюнкі. Нам вельмі хочацца ўбачыць - якім уяўляецца шчасце вам? Якія фарбы лепш за ўсё падыходзяць для таго, каб адлюстраваць шчасце?

А мы пастараемся зрабіць больш шчаслівым кожнага свайго гледача: вас чакае цудоўная гісторыя пошуку шчасця, спектакль "Сіняя птушка"; салодкія падарункі для дзяцей і запрашальныя білеты на спектакль Тэатра юнага гледача для аўтараў самых "шчаслівых" малюнкаў.

Не бойцеся шукаць шчасце, маляваць яго і дзяліцца з іншымі!

Пачатак спектакля ў 18.00

IНШЫЯ НАВIНЫ:


24.09.2019

Фотасправаздача з адкрыцця сезона

19 верасня мы ўрачыста адкрылі 64-ы тэатральны сезон! Больш здымкаў глядзіце ў нашых сацыяльных сетках.

Падрабязней ...

12.09.2019

"Я бачу сонца" едзе ў Грузію

2 кастрычніка Тэатр юнага гледача прадставіць спектакль “Я бачу сонца” на Тбіліскім міжнародным тэатральным фестывалі.

Падрабязней ...

12.09.2019

“БЕЛАРУСКІЯ ВАДЭВІЛІ” Ў РАЗАНІ

Спектакль быў паказаны 15 жніўня на сцэне Разанскага драматычнага тэатра ў межах Другога міжнароднага форума старажытных гарадоў.

Падрабязней ...

11.09.2019

Гастролі ТЮГа ў Ізраілі

З 12 па 14 верасня ТЮГ пакажа “Муху-Цакатуху” падчас гастроляў у Ізраілі.

Падрабязней ...

09.09.2019

Адкрыццё 64-га тэатральнага сезона

19 верасня ў 15.00 у ТЮГу адбудзецца ўрачыстае адкрыццё 64-га тэатральнага сезона. Спектаклям адкрыцця традыцыйна стане “Сіняя птушка”.

Падрабязней ...

07.09.2019

ГАСТРОЛІ МІНСКАГА АБЛАСНОГА ДРАМАТЫЧНАГА ТЭАТРА (Г. МАЛАДЗЕЧНА)

3 і 4 кастрычніка ў Тэатры юнага гледача адбудуцца паказы спектакляў «Время секонд хенд» і «Любовь. Собак@.Точка.ru».

Падрабязней ...

26.06.2019

УВАГА, ПРЭМ?ЕРА!

Новы спектакль паводле п’есы Яўгена Шварца ПАПЯЛУШКА/ЗОЛУШКА/CANDRILLON 6+

Падрабязней ...

24.06.2019

Акцыя "Беларусь супраць тытуню"

У межах Рэспубліканскай антытытунёвай інфармацыйна-адукацыйнай акцыі «Беларусь супраць тытуню» у Беларускім дзяржаўным акадэмічным тэатры юнага гледача 12, 13, 14 і 20 чэрвеня 2019 года адбыліся мерапрыемствы для малодшых школьнікаў г. Мінска пад дэвізам «Тытунь – табе вораг».

Падрабязней ...