BY ENG Наш InstagramНаш InstagramНаш VK

Цуд сваімі рукамі

У Тэатры юнага гледача стартаваў праект «Цуд сваімі рукамі»

5 студзеня 2019 года ў Тэатры юнага гледача стартаваў праект «Цуд сваімі рукамі». Студэнты з валанцёрскага атрада «Вясёлка» Беларускага дзяржаўнага педагагічнага універсітэта імя М.Танка правялі першы майстар-клас па вырабе калядных сувеніраў. Перад пачаткам навагодняга прадстаўлення «Шукайма Завейку!» маленькія госці тэатра змаглі зрабіць сваімі рукамі кранальныя калядныя фігуркі, якія кожнае дзіця атрымала ў падарунак.

Кіраўнікі праекта - старшы выкладчык кафедры музычна-педагагічнай адукацыі Алена Кукрэш і выкладчык кафедры мастацка-педагагічнай адукацыі Святлана Кулапіна.

IНШЫЯ НАВIНЫ:


22.01.2019

Святы маёй краіны – Дзень ратавальніка

19 студзеня ў Тэатры юнага гледача, у рамках праекта «Святы маёй краіны», адбылося мерапрыемства да Дня ратавальніка.

Падрабязней ...

18.01.2019

Малюем шчасце!

23 студзеня Тэатр юнага гледача запрашае прыняць удзел у дзіўнай акцыі - творым Шчасце і дзелімся ім з іншымі!

Падрабязней ...

04.01.2019

Уладзімір Ліпскі “Дзялюся крыламі”

Творчы літаратурны вечар пісьменніка ў Тэатры юнага гледача, 10 студзеня 2019 года, у 18.00.

Падрабязней ...

28.12.2018

Навагоднее прадстаўленне «Шукайма Завейку!» у Тэатры юнага гледача.

Тэатр юнага гледача запрашае дзяцей, бацькоў і педагогаў на навагоднее прадстаўленне «Шукайма завейку!»

Падрабязней ...

12.11.2018

Дзень Навукі ў Тэатры юнага гледача

10 лістапада, у Сусветны дзень навукі, Тэатр юнага гледача і Музей займальнай навукі «Элементо» ператварылі ўсіх гасцей тэатра ў ... сапраўдных навукоўцаў!

Падрабязней ...

27.10.2018

Прэм′ера!

26 кастрычніка ў Тэатры юнага гледача адбылася прэм′ера спектакля "Муха-цакатуха"

Падрабязней ...

15.10.2018

Дзень маці

Святочная праграма ў Тэатры юнага гледача

Падрабязней ...

29.09.2018

Літаратурныя навінкі і музыка ў тэатры

28 верасня ў Тэатры юнага гледача адбылося мерапрыемства для будучых педагогаў

Падрабязней ...