BY ENG Наш InstagramНаш InstagramНаш Instagram​ ​

Дзень маці

Святочная праграма ў Тэатры юнага гледача

Дзень маці ў Беларусі адзначаюць ужо два дзясяткі гадоў. 13 кастрычніка Тэатр юнага гледача прапанаваў сваім наведвальнікам святочную праграму, напоўненую дабром, любоўю і ўсмешкамі. Цёплую атмасферу стваралі як удзельнікі, так і маленькія гледачы, якія прыйшлі ў тэатр разам з педагогамі і бацькамі. Аркестр народных інструментаў ўзорнага ансамбля «Весялушка» ўнёс у настрой свята фальклорныя ноткі, а навучэнцы дзіцячай харэаграфічнай школы мастацтваў №1 прадэманстравалі выдатныя танцавальныя нумары. У выкананні вакальнай студыі прагучалі песні, якія былі прысвечаны тым, каго каго мы любім і кім даражым больш за ўсіх на свеце – мамам.

Пасля святочнай праграмы адбыўся спектакль «Воўк І сямёра казлянят», які падарыў яшчэ больш натхнення і пазітыўнага настрою ўсім гасцям тэатра.

IНШЫЯ НАВIНЫ:


21.03.2019

Сустрэча з прадстаўніком аддзела ДАІ Партызанскага РАУС

16 сакавіка 2019 года ў Тэатры юнага гледача адбылася сустрэча маленькіх наведальнікаў з прадстаўніком аддзела ДАІ Партызанскага РАУС Ціхановіч Ганнай.

Падрабязней ...

20.03.2019

Святочная праграма, прысвечаная Міжнароднаму жаночаму дню

9 сакавіка 2019 года ў Тэатры юнага гледача была прадстаўлена святочная праграма, прысвечаная Міжнароднаму жаночаму дню.

Падрабязней ...

04.03.2019

Дзень абаронца Айчыны

23 лютага ў Тэатры юнага гледача адбылося мерапрыемства, прысвечанае Дню абаронца Айчыны. У гэты дзень мы аддаем дань павагі і падзякі тым, хто мужна абараняў родную зямлю і тым, хто ў мірны час нясе нялёгкую і адказную службу.

Падрабязней ...

27.02.2019

Казачная ілюстрацыя вачыма юных мастакоў і іх настаўнікаў

У Тэатры юнага гледача – незвычайная экспазіцыя

Падрабязней ...

26.02.2019

КАЗКА БЕЛАГА МЕСЯЦА

15-17 сакавіка на сцэне Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага тэтра юнага гледача - гастролі Нацыянальнага драматычнага тэатра імя Б.БАСАНГАВА (Калмыкія, Расія).

Падрабязней ...

25.02.2019

"Папялушка" - спектакль Тэатра дзяцей "Ронд"

12 сакавіка ў 19:00 на сцэне Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага тэатра юнага гледача адбудзецца спектакль Тэатра дзяцей «Ронд» «Папялушка» (0+)

Падрабязней ...

11.02.2019

Мерапрыемства сумесна з навучэнцамі Мінскага гарадскога педагагічнага каледжа.

27 лютага ў Тэатры юнага гледача было праведзена мерапрыемства сумесна з навучэнцамі Мінскага гарадскога педагагічнага каледжа.

Падрабязней ...

22.01.2019

Святы маёй краіны – Дзень ратавальніка

19 студзеня ў Тэатры юнага гледача, у рамках праекта «Святы маёй краіны», адбылося мерапрыемства да Дня ратавальніка.

Падрабязней ...