BY ENG Наш InstagramНаш InstagramНаш VK

Вясёлыя канікулы ў Тэатры юнага гледача

Канікулы – гэта час займальных прыгод і дзіўных адкрыццяў. Здзяйсняйце іх разам з намі!

Разам з намі вы можаце ўбачыць і пачуць дзіўную гісторыю Дзюймовачкі – гісторыю, якую распавяла Казачніку Ластаўка.

Разам з героямі «Сіняй птушкі» Цільціль і Мяціль вас чакае цудоўнае падарожжа ў Мінулае і Будучыню, навучыцеся бачыць свет не чорна-белым, а шматфарбным. Такім, у якім нават чарадзейка бывае добрай і з задавальненнем дапамагае людзям. Менавіта такая наша Хіксі – гераіня спектакля "Мая маленькая чарадзейка»!

А яшчэ вы пазнаёміцеся ??з тэатральнымі клоўнамі – Пахмур і Весялун дапамогуць добраму Доктару Айбаліту вылечыць усіх хворых малпаў на сонечным афрыканскім беразе!

Тых, хто любіць спяваць і танцаваць – запрашаем на музычны фестываль, які ладзяць насельнікі чароўнага лесу. Уваход забаронены толькі драпежнікам! Цікава, што бывае, калі на свята ўсё ж удаецца трапіць Ваўку? Прыходзьце на мюзікл «Воўк і сямёра казлянят» – усё стане зразумела!

Любіце марскія прыгоды? У пошуках скарбу Вясёлага Роджара можна даведацца, якой горкай становіцца салёная марская вада, калі дабрыня і мудрасць аказваюцца «за бортам». Разам з піратамі мы знойдзем самы каштоўны скарб – гэта узаемадапамога і дружба!

Тэатр юнага гледача чакае ў чэрвені і ліпені ўсіх аматараў прыгод! Неверагодныя адкрыцці гарантуем!

IНШЫЯ НАВIНЫ:


12.11.2018

Дзень Навукі ў Тэатры юнага гледача

10 лістапада, у Сусветны дзень навукі, Тэатр юнага гледача і Музей займальнай навукі «Элементо» ператварылі ўсіх гасцей тэатра ў ... сапраўдных навукоўцаў!

Падрабязней ...

27.10.2018

Прэм′ера!

26 кастрычніка ў Тэатры юнага гледача адбылася прэм′ера спектакля "Муха-цакатуха"

Падрабязней ...

15.10.2018

Дзень маці

Святочная праграма ў Тэатры юнага гледача

Падрабязней ...

29.09.2018

Літаратурныя навінкі і музыка ў тэатры

28 верасня ў Тэатры юнага гледача адбылося мерапрыемства для будучых педагогаў

Падрабязней ...

27.09.2018

2 кастрычніка - "Рамэа і Джульета"

2 кастрычніка пачатак спектакля "Рамэа і Джульета" перанесены на 18.30

Падрабязней ...

19.09.2018

З НАГОДЫ МЁРТВЫХ ДУШ

Прэм′ера!

Падрабязней ...

14.09.2018

Адкрыццё 63-га тэатральнага сезона!

14 верасня ў Тэатры юнага гледача адбылося адкрыццё 63-га тэатральнага сезона!

Падрабязней ...

06.09.2018

Я з Беларусі і тым ганаруся!

3 верасня ў Тэатры юнага гледача адбылося мерапрыемства для вучняў «Я з Беларусі і тым ганаруся!»

Падрабязней ...