BY ENG Наш InstagramНаш InstagramНаш VK

Запрашаем на прэм′еру!

Прэм′ера спектакля «Рамэа і Джульета» (16+) адбудзецца 25 красавіка

Пераклад з англійскай мовы – Кацярына МАЦІЕЎСКАЯ

Рэжысёр-пастаноўшчык – Уладзімір САВІЦКІ

Мастак-пастаноўшчык – Ларыса РУЛЁВА

Балетмайстар – Дзіна ЮРЧАНКА

Старыя двух паважаных сямействаў ведаюць: іх ўзаемная нянавісьць змушае маладых жыць ў варажнечы. Часу на жыццё застаецца ўсё меней. Часу на каханне не застаецца зусім. А каханне прыходзіць. Падлеткі, якіх выраклі на супрацьстаянне і навучылі біцца да смерці, цяпер вучацца любіць і жахаюцца сямейнай традыцыі. Разумны дарослы, сябар і духоўны настаўнік, бачыць у гэтай любові вышэйшы знак -- заклятыя ворагі вымушаныя будуць прымірыцца і здабудуць будучыню! Але ці хопіць будучыні на ўсіх, хто ненавідзіць тут і цяпер? І якім коштам яна будзе аплачана?

Калі б маладосць ведала, а старасць магла!

Запрашаем на прэм'еру 25, 26, 27 красавіка. Пачатак спектакляў - 19.00.

IНШЫЯ НАВIНЫ:


14.05.2018

Міжнародны дзень сям′і

Міжнародны дзень сям′і - 15 траўня - Тэатр юнага гледача адзначае спектаклем «Сіняя птушка».

Падрабязней ...

07.05.2018

«Жыве перамога ў пакаленнях»

Канцэртная праграма Тэатра юнага гледача да дня Перамогі

Падрабязней ...

04.05.2018

«Асцярожна, Прынцэса!»

Цэнтр творчых праектаў Тэатра юнага гледача прапанаваў сваім маленькім гасцям новы спектакль - «Асцярожна, Прынцэса!»

Падрабязней ...

29.03.2018

Вясновыя канікулы ў Тэатры юнага гледача

29 сакавіка наведвальнікі Тэатра юнага гледача не толькі паглядзелі спектакль, але і прынялі ўдзел у забаўляльнай праграме выдавецтва "Пачатковая школа"

Падрабязней ...

15.03.2018

УВАГА! РОЗЫГРЫШ!

Тэатр юнага гледача запрашае прыняць удзел у розыгрышы да Дня тэатра!

Падрабязней ...

14.03.2018

15 сакавіка - замена спектакля

15 сакавіка - "Тарас на Парнасе"

Падрабязней ...

07.03.2018

Віншуем з вясеннім святам!

Тэатр юнага гледача віншуе са святам вясны!

Падрабязней ...

03.03.2018

«Мы – пешаходы, мы – пасажыры»

3 сакавіка Тэатр юнага гледача сумесна з УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама перад пачаткам мюзікла «Воўк і сямёра казлянят» прапанаваў сваім гасцям праграму прафілактычнага праекта «Навучалая гульня-падарожжа па правілах дарожнага руху «Мы – пешаходы, мы – пасажыры».

Падрабязней ...