BY ENG Наш InstagramНаш InstagramНаш VK

«Мы – пешаходы, мы – пасажыры»

3 сакавіка Тэатр юнага гледача сумесна з УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама перад пачаткам мюзікла «Воўк і сямёра казлянят» прапанаваў сваім гасцям праграму прафілактычнага праекта «Навучалая гульня-падарожжа па правілах дарожнага руху «Мы – пешаходы, мы – пасажыры».

Юныя інспектары руху прапанавалі гледачам займальнае падарожжа па правілах дарожнага руху, распавялі і нават праспявалі пра тое, як правільна паводзіць сябе на дарозе і бяспечна пераходзіць праезную частку, пазнаёмілі з жэстамі рэгуліроўшчыкаў дарожнага руху. На памяць аб такім карысным і займальным вандраванні хлопчыкі і дзяўчынкі атрымалі тэматычныя сувеніры і флікеры.

А старшы інспектар аддзела па агітацыі і прапагандзе УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама Вераніка Раманькова прапанавала юным гледачам тэатра адправіцца ў «Краіну дарожных знакаў» і пазнаёміла дзяцей са знакамі, на якія неабходна звяртаць увагу не толькі кіроўцам, але і пешаходам.

Пасля заканчэння спектакля «Воўк і сямёра казлянят» ўсе гледачы атрымалі падарункі ад ТЮГа.

IНШЫЯ НАВIНЫ:


29.05.2018

«Школа бяспекі»

28-30 мая ў Тэатры юнага гледача МНС адкрывае «Школу бяспекі»

Падрабязней ...

25.05.2018

1 чэрвеня – Міжнародны дзень абароны дзяцей

Запрашаем дзяцей, іх сяброў і бацькоў на асаблівы спектакль!

Падрабязней ...

23.05.2018

Вясёлыя канікулы ў Тэатры юнага гледача

Канікулы – гэта час займальных прыгод і дзіўных адкрыццяў. Здзяйсняйце іх разам з намі!

Падрабязней ...

14.05.2018

Міжнародны дзень сям′і

Міжнародны дзень сям′і - 15 траўня - Тэатр юнага гледача адзначае спектаклем «Сіняя птушка».

Падрабязней ...

07.05.2018

«Жыве перамога ў пакаленнях»

Канцэртная праграма Тэатра юнага гледача да дня Перамогі

Падрабязней ...

04.05.2018

«Асцярожна, Прынцэса!»

Цэнтр творчых праектаў Тэатра юнага гледача прапанаваў сваім маленькім гасцям новы спектакль - «Асцярожна, Прынцэса!»

Падрабязней ...

20.04.2018

Запрашаем на прэм′еру!

Прэм′ера спектакля «Рамэа і Джульета» (16+) адбудзецца 25 красавіка

Падрабязней ...

29.03.2018

Вясновыя канікулы ў Тэатры юнага гледача

29 сакавіка наведвальнікі Тэатра юнага гледача не толькі паглядзелі спектакль, але і прынялі ўдзел у забаўляльнай праграме выдавецтва "Пачатковая школа"

Падрабязней ...