BY ENG Наш InstagramНаш InstagramНаш VK

Казачны квэст і падарожжа ў беларускую міфалогію

Цэнтр творчых праектаў Тэатра юнага гледача прапанаваў сваім першым гасцям займальнае падарожжа ў таямніцы беларускай міфалогіі і тэатральнага закулісся

Трапіць у казку хочуць ўсе. Але яна адкрывае дзверы ў свае таямніцы толькі тым, хто гатовы ... гуляць! Таму перш чым убачыць спектакль «Балотная каралева», дзецям трэба было прайсці захапляльны квэст: адказваць на загадкі Бабы Ягі, шукаць падказкі па ўсіх фае тэатра, выконваць заданні ад лясных міфалагічных персанажаў і нават змайстраваць для сябе абярэгі. Традыцыйныя беларускія сімвалы Сонца дапамаглі дзецям вытрымаць экзамен строгай захавальніцы казачнага лесу - Вужыцы - і нават згулялі важную ролю ў спектаклі «Балотная каралева»! Якую? Прыходзьце ў Тэатр юнага гледача і ўбачыце на ўласныя вочы!

Тым больш, што пасля спектакля, як і нашы першыя гледачы, вы зможаце пазнаёміцца ??яшчэ і з таямніцамі тэатральнага закулісся! Апынуцца на сцэне тэатра, сярод дэкарацый і сафітаў, пакатацца на паваротным крузе сцэны, а потым - патрапіць туды, дзе нараджаецца тэатральны цуд, у пашывачны цэх, у майстэрню бутафораў ці мастакоў. Там можна не проста паглядзець на тое, як нараджаецца спектакль, але і на нейкі час самому стаць героем казкі або сапраўдным рыцарам.

Ну што, вы гатовыя прымерыць сапраўдныя касцюмы казачных герояў, навучыцца наносіць тэатральны грым і пагуляць з намі? Прыходзьце ў Тэатр юнага гледача на спектаклі Цэнтра творчых праектаў!

Мы падрыхтавалі для вас асаблівыя падарункі!

IНШЫЯ НАВIНЫ:


19.09.2018

З НАГОДЫ МЁРТВЫХ ДУШ

Прэм′ера!

Падрабязней ...

14.09.2018

Адкрыццё 63-га тэатральнага сезона!

14 верасня ў Тэатры юнага гледача адбылося адкрыццё 63-га тэатральнага сезона!

Падрабязней ...

06.09.2018

Я з Беларусі і тым ганаруся!

3 верасня ў Тэатры юнага гледача адбылося мерапрыемства для вучняў «Я з Беларусі і тым ганаруся!»

Падрабязней ...

29.05.2018

«Школа бяспекі»

28-30 мая ў Тэатры юнага гледача МНС адкрывае «Школу бяспекі»

Падрабязней ...

25.05.2018

1 чэрвеня – Міжнародны дзень абароны дзяцей

Запрашаем дзяцей, іх сяброў і бацькоў на асаблівы спектакль!

Падрабязней ...

23.05.2018

Вясёлыя канікулы ў Тэатры юнага гледача

Канікулы – гэта час займальных прыгод і дзіўных адкрыццяў. Здзяйсняйце іх разам з намі!

Падрабязней ...

14.05.2018

Міжнародны дзень сям′і

Міжнародны дзень сям′і - 15 траўня - Тэатр юнага гледача адзначае спектаклем «Сіняя птушка».

Падрабязней ...

07.05.2018

«Жыве перамога ў пакаленнях»

Канцэртная праграма Тэатра юнага гледача да дня Перамогі

Падрабязней ...