BY ENG Наш InstagramНаш InstagramНаш VK

Цэнтр творчых праектаў у Тэатры юнага гледача

Цэнтр творчых праектаў захапіў Вялікае фае, лесвіцы і нават памяшканні для рэпетыцый!

Казкі і добрыя гісторыі,  як заўважылі нам аднойчы юныя гледачы, мусяць жыць паўсюль. Як запаветаў славуты Андэрсен – хоць у кроплі вады, хоць у марской хвалі. А ў тэатры? Нават пад лесвіцай! У гардэробе! На паддашку!

Мы праверылі ў сябе – у  Тэатры юнага гледача: яны напраўду з’явіліся і жывуць! Аповеды пра чароўныя краіны, прыгоды ды няўрымслівую фантазію! Сваё адкрыццё дарослыя адмыслоўцы назвалі Цэнтрам творчых праектаў, які захапіў Вялікае фае (вядомую залу, дзе ладзяць Калядную яліну), парадныя лесвіцы і нават памяшканні для рэпетыцый! Нам абяцаюць паказаць спектаклі, зладзіць майстар-класы, тэатральныя экскурсіі і творчыя сустрэчы, распавесці шмат цікавага ды карыснага, а таксама стварыць добры настрой. Ужо сёння, 23 студзеня 2018 года – спектаклем “Асцярожна, прынцэса!” Наталлі Марчук. Ужо заўтра, 24 студзеня 2018 года – спектаклем “Балотная каралева” Таццяны Сівец. У бліжэйшы час вас пазнаёмяць са знакамітым “Катом ў ботах” Шарля Пэро, фантастычнай “Мухай-Цакатухай” Карнея Чукоўскага і нават абсалютна праўдзівай гісторыяй з аркестрам “Прыгоды аранжавага хлопчыка” паводле аднайменнай аповесці Веры Лапаравай.  

IНШЫЯ НАВIНЫ:


29.05.2018

«Школа бяспекі»

28-30 мая ў Тэатры юнага гледача МНС адкрывае «Школу бяспекі»

Падрабязней ...

25.05.2018

1 чэрвеня – Міжнародны дзень абароны дзяцей

Запрашаем дзяцей, іх сяброў і бацькоў на асаблівы спектакль!

Падрабязней ...

23.05.2018

Вясёлыя канікулы ў Тэатры юнага гледача

Канікулы – гэта час займальных прыгод і дзіўных адкрыццяў. Здзяйсняйце іх разам з намі!

Падрабязней ...

14.05.2018

Міжнародны дзень сям′і

Міжнародны дзень сям′і - 15 траўня - Тэатр юнага гледача адзначае спектаклем «Сіняя птушка».

Падрабязней ...

07.05.2018

«Жыве перамога ў пакаленнях»

Канцэртная праграма Тэатра юнага гледача да дня Перамогі

Падрабязней ...

04.05.2018

«Асцярожна, Прынцэса!»

Цэнтр творчых праектаў Тэатра юнага гледача прапанаваў сваім маленькім гасцям новы спектакль - «Асцярожна, Прынцэса!»

Падрабязней ...

20.04.2018

Запрашаем на прэм′еру!

Прэм′ера спектакля «Рамэа і Джульета» (16+) адбудзецца 25 красавіка

Падрабязней ...

29.03.2018

Вясновыя канікулы ў Тэатры юнага гледача

29 сакавіка наведвальнікі Тэатра юнага гледача не толькі паглядзелі спектакль, але і прынялі ўдзел у забаўляльнай праграме выдавецтва "Пачатковая школа"

Падрабязней ...