BY ENG Наш InstagramНаш InstagramНаш VK

Бяспечны Новы год

10 снежня па ўсёй рэспубліцы прайшла акцыя "Бяспечны Новы год". Тэатр юнага гледача сумесна с МНС Рэспублики Беларусь арганізавалі для дзяцей сапраўднае свята бяспекі «Чароўная казка МНС»

Перад спектаклем «Кошкін дом» ратавальнікі арганізавалі для гасцей Тэатра юнага гледача некалькі «зон актывацыі». На адной з іх размясцілася выстава аварыйна-выратавальнай тэхнікі з пажарнай аўтацыстэрнай, матацыклам і каленчатым пад'ёмнікам. У фае тэатра гледачы маглі сфатаграфавацца з роставымі куклами. На спецыяльных пляцоўках бяспекі дзеці вучыліся правільна тэлефанаваць па нумары «112», удзельнічалі ў конкурсах і віктарынах, апраналі баявую вопратку выратавальніка і спрабавалі разгарнуць цукеркі ў пажарных рукавіцах.

Не абыйшлося і без навагодніх казачных персанажаў. Перад пачаткам спектакля маленькія гледачы адказалі на загадкі Дзеда Мароза і Снягуркі і атрымалі падарункі.

Усім хапіла усмешак, выдатнага настрою і пазітыву, а самае галоўнае - ведаў бяспекі, якім рабят навучылі работнікі МНС.

IНШЫЯ НАВIНЫ:


19.09.2018

З НАГОДЫ МЁРТВЫХ ДУШ

Прэм′ера!

Падрабязней ...

14.09.2018

Адкрыццё 63-га тэатральнага сезона!

14 верасня ў Тэатры юнага гледача адбылося адкрыццё 63-га тэатральнага сезона!

Падрабязней ...

06.09.2018

Я з Беларусі і тым ганаруся!

3 верасня ў Тэатры юнага гледача адбылося мерапрыемства для вучняў «Я з Беларусі і тым ганаруся!»

Падрабязней ...

29.05.2018

«Школа бяспекі»

28-30 мая ў Тэатры юнага гледача МНС адкрывае «Школу бяспекі»

Падрабязней ...

25.05.2018

1 чэрвеня – Міжнародны дзень абароны дзяцей

Запрашаем дзяцей, іх сяброў і бацькоў на асаблівы спектакль!

Падрабязней ...

23.05.2018

Вясёлыя канікулы ў Тэатры юнага гледача

Канікулы – гэта час займальных прыгод і дзіўных адкрыццяў. Здзяйсняйце іх разам з намі!

Падрабязней ...

14.05.2018

Міжнародны дзень сям′і

Міжнародны дзень сям′і - 15 траўня - Тэатр юнага гледача адзначае спектаклем «Сіняя птушка».

Падрабязней ...

07.05.2018

«Жыве перамога ў пакаленнях»

Канцэртная праграма Тэатра юнага гледача да дня Перамогі

Падрабязней ...