Стварай, выдумляй, спрабуй!

Праграма Тэатра юнага гледача і музея займальных навук «ЭКСПИРИмЕНтуС» да сусветнага Дня навукі

11 лістапада ў 10.30, перад пачаткам спектакля «Кошчын дом», у Тэатры юнага гледача адбудзецца шоу-праграма «Стварай, выдумляй, спрабуй!».

Юных гледачоў і іх бацькоў чакае неверагоднае навуковае шоу ад Цэнтра дадаковай адукацыі дзяцей і моладзі "Ветразь" : кожны зможа адчуць сябе Эйнштэйнам!

Музей займальных навук «ЭКСПИРИмЕНтуС» прадставіць свае самыя цікавыя экспанаты - прыборы і прылады, якія дэманструюць фізіку разнастайных і дзіўных па прыгажосці з'яў. Кожны госць тэатра зможа стаць даследчыкам незвычайнага свету навукі. Кожны прыбор не толькі можна, але нават трэба чапаць, круціць, націскаць!

Кожнае дзіця атрымае падарунак! Таксама вас чакае розыгрыш запрашальных білетаў у Музей займальных навук «ЭКСПИРИмЕНтуС»!

А потым усе госці тэатра змогуць стаць сведкамі кранальнай і павучальнай гісторыі герояў спектакля «Кошчын дом».

IНШЫЯ НАВIНЫ:


04.11.2017

Закуліссе тэатра і сустрэчы з артыстамі

У тэатры можна пазнаёміцца з сапраўднай Дзюймовачкай або Баязлівым Львом!

Падрабязней ...

23.10.2017

Сямейны дзень здароўя

28 кастрычніка Тэатр юнага гледача сумесна з Гарадскім цэнтрам здароўя праводзіць Сямейны дзень здароўя

Падрабязней ...

20.10.2017

Знаёмімся бліжэй!

Тэатр знаёміцца з гледачамі і дорыць сюрпрызы

Падрабязней ...

13.10.2017

МАМЫ, са святам!

14 кастрычніка – адзін з самых цёплых і пяшчотных святаў восені – Дзень маці!

Падрабязней ...

03.10.2017

Культура вучыць культуры

Сумесны праект Беларускага рэспубліканскага тэатра юнага гледача і Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь

Падрабязней ...

03.10.2017

Доктар філасофіі і воўк на сцэне Тэатра юнага гледача

5-6 кастрычніка на сцэне Тэатра юнага гледача – спектаклі Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Я.Коласа (Віцебск)

Падрабязней ...

27.09.2017

Крыху пяшчоты ў падарунак

Міжнародны дзень сталых людзей - дзень, які не можа застацца незаўважаным!

Падрабязней ...

22.09.2017

У новы сезон – з музыкай!

У другі дзень новага сезону Тэатр юнага гледача сустракаў публіку... музычна!

Падрабязней ...