BY ENG Наш InstagramНаш InstagramНаш Instagram​ ​

У новы сезон – з музыкай!

У другі дзень новага сезону Тэатр юнага гледача сустракаў публіку... музычна!

21 верасня, на другі дзень новага тэатральнага сезона, фае тэатра ператварылася ў музычную гасцёўню. Дзе на правах гаспадароў публіку сустракалі сябры тэатра – юныя музыканты, якія прадстаўлялі Музычную школу мастацтваў №11 імя У.У.Алоўнікава (г. Мінск).

Традыцыі Школы мастацтваў - гэта беражлівыя адносіны да музычнай спадчыны, любоў да нацыянальнай культуры і мастацтва, разуменне музыкі як сродку эстэтычнага выхавання. Усё гэта і прадэманстравалі юныя музыканты, таленавіта і пранікнёна выканаўшы творы Ф.Шуберта, Э.Мариконэ, Г.Пёрсела, Дж.Пергалезі, Г.Партнова і інш.

Чароўныя гукі музыкі – галасы флейты, акардэона, фартэпіяна – адкрылі заслону чараўніцтву, якое крыху пазней падхапіла Сіняя Птушка. Чароўная Птушка Шчасця, у пошуках якой Цільціль і Міціль адправіліся ў цудоўнае тэатральнае падарожжа.

IНШЫЯ НАВIНЫ:


26.06.2019

УВАГА, ПРЭМ?ЕРА!

Новы спектакль паводле п’есы Яўгена Шварца ПАПЯЛУШКА/ЗОЛУШКА/CANDRILLON 6+

Падрабязней ...

24.06.2019

Акцыя "Беларусь супраць тытуню"

У межах Рэспубліканскай антытытунёвай інфармацыйна-адукацыйнай акцыі «Беларусь супраць тытуню» у Беларускім дзяржаўным акадэмічным тэатры юнага гледача 12, 13, 14 і 20 чэрвеня 2019 года адбыліся мерапрыемствы для малодшых школьнікаў г. Мінска пад дэвізам «Тытунь – табе вораг».

Падрабязней ...

21.05.2019

Праект «Свята маёй краіны» да Дня Прамогі

Перад спектаклям «Я бачу сонца» адбылося адно з мерапрыемстваў праекта «Свята маёй краіны», прысвечанае Дню Перамогі.

Падрабязней ...

27.04.2019

Нашы гастролі ў Адэсе

З 19 па 21 красавіка ў рамках абменных гастроляў трупа нашага Тэатра юнага гледача наведвала сонечны горад - Адэсу.

Падрабязней ...

15.04.2019

Увага, прэм?ера!

Новы спектакль паводле аповесці Надара Думбадзэ " Я бачу сонца".

Падрабязней ...

09.04.2019

Міжнародны дзень дзіцячай кнігі ў Тэатры юнага гледача

6 красавіка 2019 года ў Тэатры юнага гледача адбылося мерапрыемства, прысвечанае Міжнароднаму дню дзіцячай кнігі.

Падрабязней ...

01.04.2019

Гастролі Адэскага тэатра юнага гледача імя Юрыя Алешы

С 19 па 21 красавіка 2019 года ў Тэатры юнага гледача адбудуцца гастролі Адэскага тэатра юнага гледача імя Юрыя Алешы.

Падрабязней ...

29.03.2019

Гастролi Нацыянальнага драматычнага театра ім. Б. Басангова

С 15 па 17 сакавіка 2019 года Тэатр юнага гледача прымаў гасцей з Нацыянальнага драматычнага театра ім. Б. Басангова (Калмыкія, Расія)

Падрабязней ...