Наш InstagramНаш InstagramНаш VK

АДКРЫЦЦЁ СЕЗОНА!!!

20 верасня Тэатр юнага гледача спектаклем «Сіняя птушка» адкрыў новы тэатральны сезон

Спектакль «Сіняя птушка», якім па традыцыі ТЮГ адкрывае свае новыя тэатральныя сезоны, пачаўся ў 18.00.

Але святочны настрой запоўніў усе фае тэатра задоўга да гэтага. Варта было толькі першым гледачам сустрэцца з клоўнамі Міні-Маўсам і Кікімарай, як у тэатры адразу загучаў дзіцячы смех, стартавалі займальныя гульні, вясёлыя экспромты і тэатралізаваныя квэсты. А музычнае прывітанне народнага хору Мінскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя М.І.Глінкі ператварыла пахмурны вераснёўскі вечар у сонечнае свята казак і дабра. Захапленне гледачоў выклікалі займальныя прыгоды яркіх герояў мюзікла «Лясная школа бяспекі», прадстаўленага дзіцячым тэатрам «Пацешнік».

А потым ... Сіняя Птушка шчасця зноў вылецела са сцэны тэатра – каб адкрыць новы сезон займальных падарожжаў у краіну казак і цудоўных гісторый.

IНШЫЯ НАВIНЫ:


23.02.2018

Казачны квэст і падарожжа ў беларускую міфалогію

Цэнтр творчых праектаў Тэатра юнага гледача прапанаваў сваім першым гасцям займальнае падарожжа ў таямніцы беларускай міфалогіі і тэатральнага закулісся

Падрабязней ...

23.01.2018

Цэнтр творчых праектаў у Тэатры юнага гледача

Цэнтр творчых праектаў захапіў Вялікае фае, лесвіцы і нават памяшканні для рэпетыцый!

Падрабязней ...

08.01.2018

“Рамэа і Джульета”. Вясна-2018

Уільям Шэкспір. “Рамэа і Джульета”. Рэжысёр-пастаноўшчык – Уладзімір Савіцкі. Мастак-пастаноўшчык – Ларыса Рулёва. Прэм’ера – вясна 2018 года

Падрабязней ...

03.01.2018

Зімовыя канікулы ў Тэатры юнага гледача!

Навагоднія сюрпрызы ў Тэатры юнага гледача працягваюцца!

Падрабязней ...

19.12.2017

Навагодні цуд ў Тэатры юнага гледача ўжо пачынаецца!

З 20 снежня ў Тэатры юнага гледача – навагодняя казка!

Падрабязней ...

11.12.2017

Бяспечны Новы год

10 снежня па ўсёй рэспубліцы прайшла акцыя "Бяспечны Новы год". Тэатр юнага гледача сумесна с МНС Рэспублики Беларусь арганізавалі для дзяцей сапраўднае свята бяспекі «Чароўная казка МНС»

Падрабязней ...

04.11.2017

Закуліссе тэатра і сустрэчы з артыстамі

У тэатры можна пазнаёміцца з сапраўднай Дзюймовачкай або Баязлівым Львом!

Падрабязней ...

27.10.2017

Стварай, выдумляй, спрабуй!

Праграма Тэатра юнага гледача і музея займальных навук «ЭКСПИРИмЕНтуС» да сусветнага Дня навукі

Падрабязней ...