Наш InstagramНаш InstagramНаш VK

Школьны званок і байкі пра дранікі. Тэатр юнага гледача адкрыў новы навучальны год!

1 верасня ў Тэатры юнага гледача празвінеў першы школьны званок і адбыўся ўрок «Як прыгожа гучыць роднае слова!"

На пару дзесяткаў хвілін тэатр ператварыўся ў ... музей! Падарожжа ў гісторыю беларускага слова і традыцый беларускай літаратуры прапанавалі юныя экскурсаводы народнага гісторыка-краязнаўчага музея 25 гімназіі г.Мінска. Заснавальнік і кіраўнік музея, выкладчык беларускай мовы і літаратуры Аліна Казіміраўна Пахваленая нагадала гледачам пра важныя падзеі ў гісторыі станаўлення беларускай мовы, літаратуры і кнігадрукавання. Самыя ўважлівыя слухачы з лёгкасцю адказалі на ўсе пытанні віктарыны.

Пісьменнік, паэт, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Леанід Улашчанка,  выступ якога завершыў  урок, здзівіў гледачоў прыгажосцю беларускага мастацкага слова, прачытаў вершы беларускіх паэтаў, распавёў добрыя і кранальныя беларускія байкі. Здаецца, у зале нават запахла духмянымі дранікамі, калі артыст чытаў радкі пра беларускія нацыянальныя стравы.

Пасля такога незвычайнага першага ўрока празвінеў званок на «перапынак». А наступным урокам у раскладзе першага навучальнага дня ў тэатры стаў яркі спектакль «Беларускія вадэвілі».

 

IНШЫЯ НАВIНЫ:


23.02.2018

Казачны квэст і падарожжа ў беларускую міфалогію

Цэнтр творчых праектаў Тэатра юнага гледача прапанаваў сваім першым гасцям займальнае падарожжа ў таямніцы беларускай міфалогіі і тэатральнага закулісся

Падрабязней ...

23.01.2018

Цэнтр творчых праектаў у Тэатры юнага гледача

Цэнтр творчых праектаў захапіў Вялікае фае, лесвіцы і нават памяшканні для рэпетыцый!

Падрабязней ...

08.01.2018

“Рамэа і Джульета”. Вясна-2018

Уільям Шэкспір. “Рамэа і Джульета”. Рэжысёр-пастаноўшчык – Уладзімір Савіцкі. Мастак-пастаноўшчык – Ларыса Рулёва. Прэм’ера – вясна 2018 года

Падрабязней ...

03.01.2018

Зімовыя канікулы ў Тэатры юнага гледача!

Навагоднія сюрпрызы ў Тэатры юнага гледача працягваюцца!

Падрабязней ...

19.12.2017

Навагодні цуд ў Тэатры юнага гледача ўжо пачынаецца!

З 20 снежня ў Тэатры юнага гледача – навагодняя казка!

Падрабязней ...

11.12.2017

Бяспечны Новы год

10 снежня па ўсёй рэспубліцы прайшла акцыя "Бяспечны Новы год". Тэатр юнага гледача сумесна с МНС Рэспублики Беларусь арганізавалі для дзяцей сапраўднае свята бяспекі «Чароўная казка МНС»

Падрабязней ...

04.11.2017

Закуліссе тэатра і сустрэчы з артыстамі

У тэатры можна пазнаёміцца з сапраўднай Дзюймовачкай або Баязлівым Львом!

Падрабязней ...

27.10.2017

Стварай, выдумляй, спрабуй!

Праграма Тэатра юнага гледача і музея займальных навук «ЭКСПИРИмЕНтуС» да сусветнага Дня навукі

Падрабязней ...