BY ENG Наш InstagramНаш InstagramНаш Вконтакте Наши Одноклассники

ЭКАЛОГІЯ І КУЛЬТУРА

Культурна-адукацыйная акцыя

28 студзеня, да Сусветнага дня запаведнікаў і нацыянальных паркаў, у Тэатры юнага гледача адбылася культурна-адукацыйная акцыя «Экалогія і культура».

Спецыяліст Мінскага дзяржаўнага турысцка-экалагічнага цэнтра дзяцей і моладзі Аліна Мелехавец распавяла наведвальнікам тэатра, дзеля чаго ствараюцца запаведнікі і нацыянальныя паркі і чаму важна захоўваць тэрыторыі, на якіх чалавек не ўмешваецца ў самастойнае развіццё прыроды.

Дзеці з задавальненнем прынялі ўдзел у гульні «Камар - жабка - чапля», даведаліся, што звязвае гэтых жывёл і паспрабавалі паказаць іх.

Наступная акцыя «Экалогія і культура» будзе прысвечана Сусветнаму дню птушак і адбудзецца ў красавіку, сачыце за афішай!

 

IНШЫЯ НАВIНЫ:


24.09.2019

Фотасправаздача з адкрыцця сезона

19 верасня мы ўрачыста адкрылі 64-ы тэатральны сезон! Больш здымкаў глядзіце ў нашых сацыяльных сетках.

Падрабязней ...

12.09.2019

"Я бачу сонца" едзе ў Грузію

2 кастрычніка Тэатр юнага гледача прадставіць спектакль “Я бачу сонца” на Тбіліскім міжнародным тэатральным фестывалі.

Падрабязней ...

12.09.2019

“БЕЛАРУСКІЯ ВАДЭВІЛІ” Ў РАЗАНІ

Спектакль быў паказаны 15 жніўня на сцэне Разанскага драматычнага тэатра ў межах Другога міжнароднага форума старажытных гарадоў.

Падрабязней ...

11.09.2019

Гастролі ТЮГа ў Ізраілі

З 12 па 14 верасня ТЮГ пакажа “Муху-Цакатуху” падчас гастроляў у Ізраілі.

Падрабязней ...

09.09.2019

Адкрыццё 64-га тэатральнага сезона

19 верасня ў 15.00 у ТЮГу адбудзецца ўрачыстае адкрыццё 64-га тэатральнага сезона. Спектаклям адкрыцця традыцыйна стане “Сіняя птушка”.

Падрабязней ...

07.09.2019

ГАСТРОЛІ МІНСКАГА АБЛАСНОГА ДРАМАТЫЧНАГА ТЭАТРА (Г. МАЛАДЗЕЧНА)

3 і 4 кастрычніка ў Тэатры юнага гледача адбудуцца паказы спектакляў «Время секонд хенд» і «Любовь. Собак@.Точка.ru».

Падрабязней ...

26.06.2019

УВАГА, ПРЭМ?ЕРА!

Новы спектакль паводле п’есы Яўгена Шварца ПАПЯЛУШКА/ЗОЛУШКА/CANDRILLON 6+

Падрабязней ...

24.06.2019

Акцыя "Беларусь супраць тытуню"

У межах Рэспубліканскай антытытунёвай інфармацыйна-адукацыйнай акцыі «Беларусь супраць тытуню» у Беларускім дзяржаўным акадэмічным тэатры юнага гледача 12, 13, 14 і 20 чэрвеня 2019 года адбыліся мерапрыемствы для малодшых школьнікаў г. Мінска пад дэвізам «Тытунь – табе вораг».

Падрабязней ...