BY ENG Наш InstagramНаш InstagramНаш Instagram​ ​

Бяспека праз культуру

14 студзеня адбыўся сумесны праект Тэатра юнага гледача і МНС

14 студзеня ў 10.30 і 13.30, перад спектаклем «Дзюймовачка», адбыліся мерапрыемствы праекта «Бяспека праз культуру», які праводзіцца Тэатрам юнага гледача сумесна з МНС Рэспублікі Беларусь.

Маленькія гледачы сустрэліся з сапраўднымі ратавальнікамі і нават атрымалі карысны падарунак - кнігу «Прыгоды Дашы ў краіне небяспякі». Гэтая кніга створана для таго, каб бацькі ў забаўляльнай форме маглі навучыць дзяцей правілам бяспечных паводзін.

Старшы інспектар аддзела агітацыі і прапаганды Ленінскага РАНС Павел Аляксандравіч Куніцкі распавядаў дзецям пра тэлефонны нумар экстраных службаў «112», а таксама пра тое, як  правільна размаўляць з дыспетчарам службы выратавання.

Атрыманыя веды дзеці замацавалі з дапамогай захапляльных тэстаў і гульняў «Дым-пажар-вуліца» і «Забараняецца-дазваляецца».

 

 

 

IНШЫЯ НАВIНЫ:


21.05.2019

Праект «Свята маёй краіны» да Дня Прамогі

Перад спектаклям «Я бачу сонца» адбылося адно з мерапрыемстваў праекта «Свята маёй краіны», прысвечанае Дню Перамогі.

Падрабязней ...

27.04.2019

Нашы гастролі ў Адэсе

З 19 па 21 красавіка ў рамках абменных гастроляў трупа нашага Тэатра юнага гледача наведвала сонечны горад - Адэсу.

Падрабязней ...

15.04.2019

Увага, прэм′ера!

Новы спектакль паводле аповесці Надара Думбадзэ " Я бачу сонца".

Падрабязней ...

09.04.2019

Міжнародны дзень дзіцячай кнігі ў Тэатры юнага гледача

6 красавіка 2019 года ў Тэатры юнага гледача адбылося мерапрыемства, прысвечанае Міжнароднаму дню дзіцячай кнігі.

Падрабязней ...

01.04.2019

Гастролі Адэскага тэатра юнага гледача імя Юрыя Алешы

С 19 па 21 красавіка 2019 года ў Тэатры юнага гледача адбудуцца гастролі Адэскага тэатра юнага гледача імя Юрыя Алешы.

Падрабязней ...

29.03.2019

Гастролi Нацыянальнага драматычнага театра ім. Б. Басангова

С 15 па 17 сакавіка 2019 года Тэатр юнага гледача прымаў гасцей з Нацыянальнага драматычнага театра ім. Б. Басангова (Калмыкія, Расія)

Падрабязней ...

21.03.2019

Сустрэча з прадстаўніком аддзела ДАІ Партызанскага РАУС

16 сакавіка 2019 года ў Тэатры юнага гледача адбылася сустрэча маленькіх наведальнікаў з прадстаўніком аддзела ДАІ Партызанскага РАУС Ціхановіч Ганнай.

Падрабязней ...

20.03.2019

Святочная праграма, прысвечаная Міжнароднаму жаночаму дню

9 сакавіка 2019 года ў Тэатры юнага гледача была прадстаўлена святочная праграма, прысвечаная Міжнароднаму жаночаму дню.

Падрабязней ...