BY ENG Наш InstagramНаш YoutubeНаш InstagramНаш Вконтакте Наши Одноклассники

Адкрыцце 61-га тэатральнага сезона ДУ «Беларускі рэспубліканскі тэатр юнага гледача»

24 верасня ў 17.00 адбылося ўрачыстае адкрыцце 61-га тэатральнага сезона ДУ «Беларускі рэспубліканскі тэатр юнага гледача»

Гасцей мерапрыемства чакала яскравая і насычаная праграма:  

У 17.00 мастакі студыі «ART DEPO STUDIO» прапанавалі далучыцца да флэш-мобу «Я малюю ТЮГ», які размяшчаўся ўздоўж дарогі ля цэнтральнага ўваходу ў тэатр. Усе жадаючыя - не толькі гледачы тэатра, але і мінакі, маглі прыняць удзел у флэшмобе і стварыць сумесны мастацкі твор. Гледачам было рэпрэзентавана касцюміраванае шэсце персанажаў італьянскай камедыі dell'arte, народнага тэатра і ўсімі любімых казак.

У 17.30 каля ўваходу ў тэатр гасцей сустрэлі Музы тэатра з «Агенцтва сучаснай моды і прыгажосці». Дзверы тэатра былі адчынены пад цудоўнае суправаджэнне «Антрэ групы Барабаншчыц».

У галоўным фае тэатра гучала жывая класічная музыка ў выкананні ўзорнага сімфанічнага аркестра «Фантазія» пад кіраўніцтвам Свірыдзенка Святланы Віктараўны і канцэртмайстра Смольскага Аляксандра Браніслававіча. А ў прылеглых фае на першым паверсе кожны глядач мог прыняць удзел у майстар-класах па маляванні і лінагравюры.

Кульмінацыйным момантам адкрыцця 61-гатэатральнага сезона ДУ«Беларускі рэспубліканскі тэатр юнага гледача" у 18.00 стаў спектакль «Сіняя птушка» (рэжысёр Уладзімір Савіцкі).

IНШЫЯ НАВIНЫ:


12.05.2020

Правілы бяспекі пры выкарыстанні электрапрыбораў

Падрабязней ...

09.05.2020

ВЕРШЫ З ФРАНТОЎ

Адмысловы праект да Дня Перамогі спецыяліста пра рэкламе, рэжысёра Андрэя Грабёнкіна.

Падрабязней ...

05.05.2020

СПЕЦЫЯЛЬНЫ ПАКАЗ ДА ДНЯ ПЕРАМОГІ

8 мая ў 18.00 спецыяльна да Дня Перамогі ТЮГ правядзе трансляцыю прэм’ернага спектакля “Я бачу сонца” 12+.

Падрабязней ...

01.05.2020

ГЛЯДЗІМ СПЕКТАКЛІ РАЗАМ З 1 ПА 31 МАЯ

ТЮГ працягвае анлайн-трансляцыі на YouTube-канале. Расклад паказаў глядзіце тут!

Падрабязней ...

30.04.2020

Акцыя МНС "Не пакідайце дзяцей адных"

у перыяд з 11 траўня па 1 чэрвенява ўсіх абласных і раённых цэнтрах, а таксама ў горадзе Мінскуладзіцца прафілактычная акцыя "Не пакідайце дзяцей адных!"

Падрабязней ...

24.04.2020

ВЕРШЫ І ВЕРШЫКІ Ў ТЮГУ

У межах акцыі #ЧытаемВершыРазам, артысты тэатра чытаюць свае любімые вершы ў Instagram.

Падрабязней ...

15.04.2020

ТЮГ распачынае анлайн-трансляцыі спектаклей

З 15 па 30 красавіка ў 18.00 запісы спектаклей з архіва тэатра можна паглядзець на YouTube-канале Тэатра юнага гледача.

Падрабязней ...

30.03.2020

УВАГА! АДМЕНА СПЕКТАКЛЯЎ!

З 2 па 29 мая ўсе спектаклі Тэатра юнага гледача АДМЯНЯЮЦЦА

Падрабязней ...