На сцэне (верасень)
ПнАтСрЧцПтСбНд
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30

» Спектаклі ў кастрычніку

Замовіць квіткі і атрымаць адказы на пытанні можна, патэлефанаваўшы на любы з гэтых тэлефонаў:

  • 017294-78-72
  • 278-95-72
Дзе мы знаходзімся, ведаеце?

А дзе набыць квіткі?
Рэпертуар / Мае першыя спектаклі

Дзюймовачка

  • Дзюймовачка

    Юры Шчуцкі паводле казкі Ханса Крысціяна Андэрсена

    Спектакль на беларускай мове.
    Працягласць — 60 хвілін.
    ад 5 гадоў
    Рэжысёр-пастаноўшчык – Наталля-Разалія РОДЗІНА
    Мастак-пастаноўшчык – Вольга ГРЫЦАЕВА
    Пераклад Жаны ЛАШКЕВІЧ
    Вершы Янкі ЛАЙКОВА
    Кампазітар - Рыгор УЛАСЮК
    Харэограф – Яфім ФАДЗЕЕЎ
    Спектакль вядзе асістэнт рэжысёра Святлана ШАРАМЕТ
Шаноўныя гледачы!
Вы ўжо ведаеце столькі казак і чароўных гісторый, што імі вас не здзівіш. Але ў тэатры іх не толькі расказваюць. Іх яшчэ і паказваюць. Так, што кожная знаёмая казка выглядае крыху незнаёмай. Усё залежыць ад Чараўніцы, якая ўзялася за справу. Наша тэатральная Чараўніца – добрая і спагадлівая, але патрабавальная і строгая. Зусім як настаўніца альбо выхавацелька ў дзіцячым садку. Вы гэта адразу заўважыце. Пра Дзюймовачку яна пачула ад сваёй бабулі, а тая ведала самога Ханса Крысціяна Андэрсена, казачніка, з якім размаўлялі расліны, жывёлы і птушкі. Аднойчы казачнік гасцяваў у доме, дзе пад страхой гнездзілася Ластаўка і ціліўкала птушанятам пра асабістае знаёмства з Дзюймовачкай. Казачнік распытаў птушку, пераказаў расповед знаёмым дзецям, а потым яшчэ і запісаў, каб такая файная гісторыя не згубілася і не забылася.

Прэм’ера - 19 снежня 2009 года

Ролі выконваюць:

Чараўніца – заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Ларыса ГОРЦАВА, Жанета ЧАЦВЕРЫКОВА
Жанчына – Таццяна ЖДАНАВА, Наталля ВАЎЧОК
Дзюймовачка – Юлія СМІРНОВА, Таццяна ЧАРДЫНЦАВА
Чарвячок Дроня – Андрэй КАРАЛЕВІЧ, Аляксандр ЗЕЛЯНКО
Мадам Жабуар – Раіса АСТРАДЗІНАВА, Людзміла РАЗУМАВА
Жабуар Брэкекекавіч – Васіль НІЦКО, Аляксей КІРМУЦЬ
Жук – Васіль КАЗЛОЎ, Андрэй КАЛАМІЕЦ
Страказа – Юлія ГРЫГАРЭНКА, Алеся ГЕРАСЬКА
Мыш – Наталля ЯКАЎЛЕВА, Ала ВАЛЫНЕЦ
Ластаўка – Ала ПАПЛАЎСКАЯ, Людзміла АСМАЛОЎСКАЯ
Крот – заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Барыс БАРЫСЁНАК, Аляксандр СТАНІЛЕВІЧ

Водгукі аб спектаклі (0)

Фотагалерэя: