На сцэне (верасень)
ПнАтСрЧцПтСбНд
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30

» Спектаклі ў кастрычніку

Замовіць квіткі і атрымаць адказы на пытанні можна, патэлефанаваўшы на любы з гэтых тэлефонаў:

  • 017294-78-72
  • 278-95-72
Дзе мы знаходзімся, ведаеце?

А дзе набыць квіткі?
Рэпертуар / Мае першыя спектаклі

Прыгоды Бібігона

  • Прыгоды Бібігона

    К.Чукоўскі

    Спектакль на рускай мове.
    Працягласць — 55 хвілін.
    Спектакль для гледачоў ад 4 гадоў
    Інсцэніроўка Таццяны Навумавай
    Рэжысёр-пастаноўшчык - Таццяна Навумава
    Мастак-пастаноўшчык - Алеся Сарокіна
    Кампазітар - Сяргей Калодкін
    Харэограф - Яўген Корняг
    Прэм'ера адбылася 9 чэрвеня 2007 года.
Ідэя спектакля - падтрымаць маленькага чалавека (дзіцяці), даць яму магчымасць адчуць сваю моц, а таксама прыўзняць жыццёвы тонус старэйшага гледача (бацькоў), паказаць жыццё, напоўненае воляй і простымі чалавечымі радасцямі.
У імпрэзу ўключаны песні, харэаграфія, кантакт з гледачамі, рухомыя гульні.

Рэжысёр Таццяна Навумава (н. 1982, Віцебск) яшчэ ў школьным узросце ўдзельнічала ў фестывалі "Школьны тэатр", дзе была адзначана за "лепшую жаночую ролю" (за спектакль А. Дударава "Радавыя"). Захацела стаць акторкай, але з першага разу паступіць не атрымалася. Паступіла ў Віцебскую дзяржаўную вучэльню мастацтваў на тэатральны факультэт, і толькі пасля стала вучыцца ў Беларускай акадэміі мастацтваў на тэатральнага рэжысёра (у майстэрні Барыса Луцэнка), якую скончыла ў 2007 годзе.
На 4-ым курсе паставіла "П'янага анёла" паводле п'есы Ільв. Талстога "Жывы нябожчык", што ішоў на сцэне тэатра-студыі імя Я. Міровіча. З гэтым спектаклем тэатр ездзіў на фестываль "Крылы" ў Рокішкіс (Літва, красавік 2006 года), дзе заняў першае месца!
Удзельнік праекта "Жывая мяжа - Шрофенштайн" (Нямеччына), сябра нямецкай грамадскай арганізацыі "Epopee de l’Europe", якая ладзіць маштабныя міжнародныя творчыя праекты.

Ролі выконваюць:

Бібігон - Іван Ушакевіч
Брундуляк - Андрэй Каламіец
Жабка - Таццяна Жданава
Мышаня - Ала Паплаўская
Павучок - Васіль Ніцко, Аляксей Кірмуць
Імпрэзай кіруе Любоў Арлова

Бліжэйшыя спектаклі:

9 кастрычніка, 11:00 (на сцэне Дома літаратара)
9 кастрычніка, 14:00 (на сцэне Дома літаратара)

Водгукі аб спектаклі (2)

Фотагалерэя: