На сцэне (верасень)
ПнАтСрЧцПтСбНд
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30

» Спектаклі ў кастрычніку

Замовіць квіткі і атрымаць адказы на пытанні можна, патэлефанаваўшы на любы з гэтых тэлефонаў:

  • 017294-78-72
  • 278-95-72
Дзе мы знаходзімся, ведаеце?

А дзе набыць квіткі?
Рэпертуар / Цудоўныя гісторыі і казкі

Дарога на Віфлеем

  • Дарога на Віфлеем

    Сяргей Кавалёў

    Спектакль на беларускай мове.
    Працягласць — 80 хвілін.
    ад 7 гадоў
    Рэжысёр-пастаноўшчык - Наталля Башава
    Мастак-пастаноўшчык - Ларыса Рулёва
    Музычная афарбоўка – Валеры Мазур, Мікіта Рулёў
    Пластыка і танцы – Святлана Навуменка
Гісторыю пра тое, як з’явіўся і жыў сярод людзей Ісус Хрыстос, распавядае Біблія. Чатыры біблейскія аўтары пераказваюць падзеі, якім, магчыма, зрабіліся сведкамі, або пра якія дачуліся ад сведкаў. Але яшчэ ў даўнія часы па свеце вандравала шмат іншых гісторый пра Хрыста: яны не ўвайшлі ў Біблію, іх збіралі і вывучалі аматары гісторыі і літаратуры. Такія гісторыі называюць апокрыфамі. Наша тэатральная гісторыя – якраз такі самы апокрыф, толькі сучасны. Спачатку яе распавёў Сяргей Кавалёў, знаўца старажытнай беларускай літаратуры і драматург. А потым рэжысёр Наталля Башава ўвасобіла літаратурны аповяд на сцэне з акцёрамі.
Нават самыя старажытня мастакі і пісьменнікі не сумняваліся ў тым, што Ісуса Хрыста шанавалі ўсе зямныя істоты. Таму героем нашай гісторыі зрабілася Асляня, - маленькае, галоднае, змучанае цяжкай працай і нядобрым гаспадаром. Асляня вартае спагады і дапамогі. І ёсць на свеце Бог, які любіць усіх вартых спагады і дапамогі, і Бог можа дапамагчы, але – неверагодна! - часам і Бог мае патрэбу ў дапамозе! І дапамагчы яму можа нават гэтае самае маленькае, галоднае, змучанае Асляня! Што б на ягоным месцы зрабіў ты, маленькі глядач? Наша Асляня мусіць тэрмінова выпраўляцца ў дарогу: мала таго, што яна самая доўгая і небяспечная ў ягоным жыцці, дык яе яшчэ трэба адшукаць! Праўда, Асляня не адно-адзінюткае, а з людзьмі, але людзі часам такія кволыя й бездапаможныя...

Прэм'ера адбылася 15 снежня 2000 года

Ролі выконваюць:

Асёл – заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Вера Кавалерава, Алена Шабад
Гаспадар - Іван Шрубейка
Зорка – Ганна Казлова, Ала Паплаўская
Парсюк – Мікіта Рулёў, Іван Ушакевіч
Крот – Андрэй Каламіец, Мікалай Лявончык
Леў – заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Леанід Улашчанка
Малпа – Кацярына Купчанка
Першы жаўнер - Аляксандр Колабаў, Аляксандр Унуковіч
Другі жаўнер – Мікіта Рулёў, Іван Ушакевіч
Язэп – Аляксандр Палазкоў
Марыя – Наталля Гарбаценка, Галіна Кухальская
Анёлы –Кім Бліноў, Алесь Жуковіч, Аляксандра Кавалерава, Дзіяна Шыпуля

Водгукі аб спектаклі (0)

Фотагалерэя: