(сакавік)
| Пн | Ат | Ср | Чц | Пт | Сб | Нд |
|---|---|---|---|---|---|---|
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
| 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
| 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
| 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
| 29 | 30 | 31 |
Замовіць квіткі і атрымаць адказы на пытанні можна, патэлефанаваўшы на любы з гэтых тэлефонаў:
- 017226-12-43
- 227-39-43
А дзе набыць квіткі?
Рэпертуар / Цудоўныя гісторыі і казкі
Тарас на Парнасе
-
Сяргей Кавалёў
Спектакль на беларускай мове.
Працягласць — 120 хвілін.
ад 14 гадоў- Рэжысёр-пастаноўшчык - Наталля Башава
- Мастак-пастаноўшчык - Ларыса Рулёва
- Балетмайстры – Віктар Бескаравайны, Алена Іванькова
- У спектаклі гучаць музычныя творы гурта старажытнай беларускай музыкі "Стары Ольса" і фольк-гурта "Ліцвіны".
- Прэм'ера - 18 сакавіка 2004 г.
Сяргей Кавалёў
Асновай п'есы Сяргея Кавалёва паслужыла сатырычна-гумарыстычная паэма ананімнага аўтара "Тарас на Парнасе" - адзін з вяршынных твораў беларускай літаратуры ХІХ стагоддзя.
Гісторыкі літаратуры многія дзесяцігоддзі б'юцца над разгадкай таямніц "Тараса".
Доўгі час паэма распаўсюджвалася ў рукапісах і вуснай перадачы і апублікавана ўпершыню ў газеце "Минский листок" 16 мая 1889 года.
Каму толькі гэты шэдэўр не прыпісвалі! І Дуніну-Марцінкевічу, і Вярыгу-Дарэўскаму, і Тапчэўскаму, і Равінскаму, і нават бегламу дзекабрысту, які пад імем Яўхіма Крупенькі нібыта жыў у Клімавіцкім павеце. Найбольш важкім было меркаванне этнографа Е.Раманава, што аўтар паэмы - студэнт (ці студэнты) Горы - Горацкага земляробчага інстытута. Студэнцкае асяроддзе сапраўды вельмі спрыяльнае для з'яўлення такога па-маладому гарэзлівага і ў той жа час вельмі глыбокага твора, нюансы якога мог ацаніць толькі дастаткова падрыхтаваны чытач.
Пасля 1889 года "бяспашпартная" паэма вытрымала мноства выданняў, адыграўшы вялікую ролю ў нацыянальнай самаідэнтыфікацыі беларусаў, у станаўленні літаратурнай мовы, у развіцці ўсёй беларускай літаратуры. Цудоўны твор дагэтуль мае нязменны поспех, служыць як бы своеасаблівай візітнай карткай Беларусі. Гэта адзін з першых твораў новай беларускай літаратуры, які перайшоў межы Беларусі, атрымаў вядомасць у суседзяў.
Генадзь Кісялёў
Ролі выконваюць:
- Тарас - Андрэй Кізіно
- Параска, Гера - Наталля Гарбаценка
- Зоська, Геба - Ганна Казлова, Людзміла Асмалоўская
- Севярын, Зеўс - Юры Жыгамонт
- Вераніка, Венера - Вольга Бранкевіч
- Грышка, Геркулес - Уладзімір Іваноў
- Віктор, Марс - Аляксандр Гладкі
- Ахрэм, Вулкан - Аляксандр Зелянко, Аляксей Кірмуць
- Сымон, Апалон - Андрэй Каламіец
- Базылька, Бахус - Васіль Ніцко
- Амур - Міхаіл Есьман
- Німфы, Механічныя дзяўчыны - Людзміла Асмалоўская, Ала Валынец, Таццяна Чардынцава
- Паэты, Сатыры - Васіль Казлоў, Аляксей Кілеса, Іван Ушакевіч
Бліжэйшыя спектаклі:
16 красавіка, 19:00 (на сцэне Дома літаратара)


