На сцэне (верасень)
ПнАтСрЧцПтСбНд
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30

» Спектаклі ў кастрычніку

Замовіць квіткі і атрымаць адказы на пытанні можна, патэлефанаваўшы на любы з гэтых тэлефонаў:

  • 017294-78-72
  • 278-95-72
Дзе мы знаходзімся, ведаеце?

А дзе набыць квіткі?
Рэпертуар / Мастацтва быць дарослым

Ліса і вінаград

  • Ліса і вінаград

    Гільерме Фігейрэду

    Спектакль на беларускай мове.
    Працягласць — 110 хвілін.
    ад 14 гадоў
    Пераклад – Юрка Гаўрук
    Сучасная адаптацыя – Алесь Сухадолаў і Жана Лашкевіч
    Рэжысёр-пастаноўшчык – Генадзь Мушперт
    Мастак-пастаноўшчык – Алена Ігруша
    Кампазітар – Анатоль Кандыба
Слынны байкапісец Эзоп – асоба напалову міфічная, ахінутая шматлікімі чуткамі і паданнямі. Хто толькі не імкнуўся разгадаць яго таямніцу – ад “бацькі гісторыі” Герадота да пратэстанта Марціна Лютэра. Бразільскі драматург Гільерме Фігейреду, паяднаўшы звесткі з усемагчымых крыніцаў, стварыў запамінальны мастацкі вобраз Эзопа – здольнага сачыняльніка і глыбокага мысляра, якому наканавана было нарадзіцца ў целе “самага брыдкага нявольніка ў Грэцыі”.

Створаны драматургам цэласны вобраз Эзопа не пакідае сумненняў у існаванні яго рэальнага прататыпа, але найперш важна тое, што вуснамі свайго героя аўтар сцвердзіў права кожнага чалавека на асабістую свабоду, якое даецца ад нараджэння.

Рэжысёр Генадзь Мушперт бярэцца даказаць, што “эзопава мова” праз тысячагоддзі не губляе сваёй актуальнасці, а пытанне асабістай свабоды гучыць не менш востра і ў наш час здаволенай сытасці, калі вакол пануюць ідэалы “грамадства спажывання”.

Г. Мушперт атрымаў у Ленінградзе акторскую падрыхтоўку, а рэжысуру штудыяваў у Мінску, працаваў у тэатрах Чэлябінска, Рыгі, Гародні, Віцебска. Спектаклі ў яго пастаноўцы адзначаны прэстыжнымі ўзнагародамі на міжнародных фестывалях у Санкт-Пецярбургу (2003, 2004) і Керчы (2006).

Прэса:

Таццяна Команава. Ці салодкі Эзопаў вінаград?
Татьяна Орлова. Привет из Рио-де-Жанейро
Таццяна Арлова. Эзоп на сцэне ТЮГа: Смешная трагедыя, або Ці можна выпіць мора
Ирина Киеня. Только для взрослых

Ролі выконваюць:

Эзоп – Леанід Улашчанка, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь
Ксанф – Аляксандр Палазкоў
Клея – Наталля Гарбаценка
Нявольніца – Ганна Казлова
Капітан – Уладзімір Іваноў
Эфіёп – Аляксей Кірмуць
Імпрэзай кіруе Аксана Ціхановіч

Бліжэйшыя спектаклі:

28 верасня, 19:00 (на сцэне Дома літаратара)

Водгукі аб спектаклі (5)

Фотагалерэя: