(верасень)
| Пн | Ат | Ср | Чц | Пт | Сб | Нд |
|---|---|---|---|---|---|---|
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | ||
| 6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 |
| 13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 |
| 20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 |
| 27 | 28 | 29 | 30 |
Замовіць квіткі і атрымаць адказы на пытанні можна, патэлефанаваўшы на любы з гэтых тэлефонаў:
- 017294-78-72
- 278-95-72
А дзе набыць квіткі?
Прэса / 16.02.2010
Рэцэнзія на спектакль "Дзюймовачка"
У снежні Тэатр юнага гледача парадаваў прэм'ерай – казачнай пастаноўкай "Дзюймовачка". Казку глядзелі у студзені, а ў лютым маленькіх гледачоў прыбыло яшчэ.
Назоў "Дзюймовачка" адразу захапляе і дзяўчатак, і хлопчыкаў! Вядома? Так. Але ж не нова. Што надае папулярнасці пастаноўцы Наталлі-Разаліі Родзінай?
Добра знаёмая гледачам казка Х.К. Андэрсена паводле драматурга Юрыя Шчуцкага выглядае на сцэне знаёмай незнаёмкай. Рэжысер знайшла цікавыя прыёмы: размову з дзецьмі на пачатку спекталя, калі разам з Чараўніцай яны згадваюць героеў іншых казак Андэрсена, гранічную набліжанасць персанажаў казкі да сучасных папулярных тыпажоў (напрыклад, Жабуар падобны да чарапашкі-нінзя).
Хацелася б адзначыць працу мастака-пастаноўшчыка Вольгі Грыцаевай, дэкарацыі "настольнай казачнай кнігі" , на мой погляд, самае моцнае месца у вобразе спектакля, ці, дакладней, у сцэнічнай атмасферы. Касцюмы яшчэ больш падкрэсліваюць казачнасць, прыгажосць і вабную чароўнасць кожнага героя.
Кампазітар Рыгор Уласюк праз музыку падкрэсліў характары, надаў спектаклю лёгкасці.
Што да акцераў, дык яны стварылі запамінальныя вобразы: Чараўніцы, добрай, усемагутнай, якую так чакаеш у дзяцінстве (Ларыса Горцава), смешнага велікана-чарвячка Дроні (Андрэй Каралевіч), паэта Жабуара (Аляксей Кірмуць), сэрцаеда Жука, які можа панарасказваць, што у вас самыя вялікія вочы (Васіль Казлоў), апантанай дабрадзейкі Мышы (Ала Валынец) і яе заможнага суседа Крата (Аляксандр Станілевіч).
Вобразу прыгожай, добрай Дзюймовачкі (Таццяна Чардынцава) цяжка даць ацэнку, бо гераіня статычная і на фоне канфліктаў бяздзейная, таму актрысе і даводзіцца наіўна лыпаць вачыма і ў залежнасці ад сітуацыі смяяцца ці плакаць. З такой Дзюймовачкі не надта захочацца браць прыклад, але дзеці ў зале радасна крычалі "так" на пытанне Чараўніцы "ці спадабалася вам казка?" Значыць, так. Спадабалася. Бо кожнай маленькай дзяўчынцы хочацца быць прыгажуняй у ружовай сукенцы, каб усе яе віталі ды ўхвалялі, а хлопчыкі, відаць, не супраць апеквацца такой прыгажуняй ды абараняць яе.
Вольга Прашковіч-Зашчэка

