(верасень)
| Пн | Ат | Ср | Чц | Пт | Сб | Нд |
|---|---|---|---|---|---|---|
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | ||
| 6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 |
| 13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 |
| 20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 |
| 27 | 28 | 29 | 30 |
Замовіць квіткі і атрымаць адказы на пытанні можна, патэлефанаваўшы на любы з гэтых тэлефонаў:
- 017294-78-72
- 278-95-72
А дзе набыць квіткі?
Персаналіі / Акторы
Андрэй Каламіец актор
Біяграфія:
Скончыў БАМ у 1998 г. Актор тэатра і кіно.
У 2001 г. скончыў падрыхтоўчае аддзяленне Беларускай акадэміі музыкі, кафедра сольных спеваў. Драматычны тэнар.
Андрэй Каламіец прыйшоў на службу ў Беларускі рэспубліканскі тэатр юнага гледача ў 1998 годзе. За дзесяць гадоў напружанай творчай працы ён здолеў выканаць безліч роляў, якія вывелі яго ў разрад вядучых артыстаў рэпертуару. Сярод іх Хлопец (“Ноч на Івана Купалу”), Заяц (“Самы, самы, самы”), Крот (“Братка Асёл”), Салдат, Рыба-краб (“Сястра мая, Русалачка”), Казёл (“Кошчын дом”), Пульчынела (“Шчаслівыя жабракі”), Кот Леапольд (“Дзень нараджэння Ката Леапольда”), Салавей (“Гісторыя Паласатага Ката і сеньярыты Ластаўкі”), Тарантул (“Рыцар Ордэна Сонца”), Шаір, Джын (“Каліф-Башмачнік”), Сымон, Апалон (“Тарас на Парнасе”), Бойэ (“Марныя намаганні кахання”) і інш. Асобна варта адзначыць ролю Настаўніка ў спектаклі “Дурнічка” Лопэ дэ Вэга, заўсёды падцягнутага чалавека справы, цвёрдага, калі не сказаць – цвёрдага аж занадта і ваяўніча ў сваіх настаўніцкіх і выхаваўчых метадах, але шчыра заклапочанага справамі сямейства, якому служыць. У спектаклі “Прыгоды Бібігона” для самых маленькіх гледачоў А.У.Каламіец выканаў самую адмоўную ролю – індыка Брундуляка, бессаромнага манюкі, зайдзросніка ды звадніка. З якой асалодай маленькія гледачы караюць Брундуляка, кідаючы ў яго мячыкамі! Але актор паступова падводзіць дзятву да думкі пра тое, што Брундуляк – вельмі адзінокі персанаж, яму бракуе сяброўства ды паразумення, ён варты шкадавання і спачування, – так, што ў фінале дзіцячая аўдыторыя шчыра даруе індыку ягоныя ўчынкі і дазваляе скакаць і таньчыць у сяброўскім коле. Да шэрагу гэтых яркіх, запамінальных вобразаў далучылася роля падлетка Фрыца (“Шчаўкунчык” Э.Т.А.Гофмана), захопленага ваярскімі гульнямі, салдацікамі, марамі пра перамогі, вялікага аматара слодычаў ды дзівосаў хроснага Дросельмаера, - хлопчыка, які шчыра і адважна жадае перажыць усе выпрабаванні пад час ночы Нараджэння Хрыстова (іншая рэч, што выпрабаванні прызначаны для ягонай сястры Мары). Варта адзначыць і характарныя, гратэскавыя вобразы Настаўніка фехтавання (агрэсіўнага салдафона і грубіяна) ды Спевака-завадатара (пестуна-капрызніка) ў спектаклі “Мешчанін у шляхецтве” Ж.Б.Мальера (сцэнічная версія ТЮГа).
Актору ўласцівыя трапнасць сцэнічных характарыстык персанажа, дакладнасць матывовак любога ўчынку або намагання, заглыбленне ў вобраз, здольнасць увасобіць і выканаць ролі рознай жанравай накіраванасці.
Талент А. Каламійца быў адзначаны на Маскоўскім тэатральна-тэлевізійным фестывалі “Маладосць стагоддзя” (2002г.) дзе Андрэй Уладзіміравіч атрымаў узнагароду за лепшае выкананне мужчынскай ролі.

Прэса:
Беседа с актёром Андреем Коломийцем во Всемирный день театра (аудио)Удзельнічае ў спектаклях:
- «Дарога на Віфлеем»
- «Мешчанін у шляхецтве»
- «Паліяна»
- «Прыгоды Бібігона»
- «Сястра мая Русалачка»
- «Тарас на Парнасе»