На сцэне (верасень)
ПнАтСрЧцПтСбНд
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30

» Спектаклі ў кастрычніку

Замовіць квіткі і атрымаць адказы на пытанні можна, патэлефанаваўшы на любы з гэтых тэлефонаў:

  • 017294-78-72
  • 278-95-72
Дзе мы знаходзімся, ведаеце?

А дзе набыць квіткі?
Персаналіі / Персаналіі

Жанета Чацверыкова акторка

  • Жанета Чацверыкова

Біяграфія:

Жанета Пятроўна Чацверыкова (Друцкая) распачала свой творчы шлях яшчэ ў студэнцкія гады, калі ў 1962 годзе на сцэне ТЮГа паспяхова выканала ролю Святланы Зямцовай у спектаклі "Старацелі" А.Пралоўскага.

Па заканчэнні Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута (цяпер - Акадэмія мастацтваў) ў 1963 годзе Ж.П.Чацверыкова (Друцкая) была залічана ў трупу тэатра і з першых крокаў выявіла сябе творчай і адметна адоранай асобай.
Акторская абаяльнасць, самабытнасць, тонкі лірызм акторкі абумовілі поспех разнастайных сцэнічных вобразаў у класічнай і сучаснай драматургіі. Вялікі поспех у публікі і высокую ацэнку крытыкі займелі ролі Ірыны ("З любімымі не расставайцеся" А.Валодзіна), Усціння Навумаўна ("Банкрут" А.Астроўскага), Люся ("Апошні тэрмін" паводле В.Распуціна), Царыца ("Пушкінскія казкі"), Лізавета Іванаўна ("Залаты медаль") і Галіна Аркадзеўна ("Не верце цішыні") І.Шамякіна, Курачыха ("У спадчыну - жыццё") А.Петрашкевіча, Паланея ("Прымакі" Янкі Купалы), Баранеса ("Голы кароль" Я.Шварца).

Сталае майстэрства актрысы вызначае сцэнічныя працы ў бягучым рэпертуатры тэатра: Цётухна Іў ("Стваральніца цуду" У.Гібсана), Бабуля ("Сястра мая Русалачка" Л.Разумоўскай), Медсястра ("Пацалунак ночы" С.Кавалёва), Фея-хросная ("Папялушка" Т.Габэ), Бабуля ("Каралеўства крывых люстэрак" В.Губарава і А.Успенскага), Матруна ("Рыцар ордэна сонца" П.Васючэнкі).
Шмат гадоў Жанета Пятроўна плённа супрацоўнічае з беларускім радыё і тэлебачаннем, паспяхова здымаецца ў кіно. Сярод найбольш вядомых фільмаў з яе ўдзелам - "Зацішша", "Руіны страляюць...", "Ідзі і глядзі", "Свой сад", "Снягурка", "Не забудзьцеся выключыць тэлевізар".

Высокая прафесійнасць і творчая адданасць тэатру актрысы Жанеты Чацверыковай (Друцкай) у сакавіку 2001 года адзначана прызам Беларускага саюза тэатральных дзеячаў "Крыштальная Зорка".

У чэрвені 2009 года акторка атрымала дзяржаўную ўзнагароду - медаль Францыска Скарыны.

Артыкулы:


Тамара Гаробчанка "Талент прыгажосці і дабрыні"

Удзельнічае ў спектаклях:

Фотагалерэя: