На сцэне (верасень)
ПнАтСрЧцПтСбНд
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30

» Спектаклі ў кастрычніку

Замовіць квіткі і атрымаць адказы на пытанні можна, патэлефанаваўшы на любы з гэтых тэлефонаў:

  • 017294-78-72
  • 278-95-72
Дзе мы знаходзімся, ведаеце?

А дзе набыць квіткі?
Навiны / 16.02.2010

Выстава да 55-годдзя ТЮГа

tuz-7012881_28035_0x0_mcНяцяжка даведацца, якім паветрам сёння дыхае Тэатр юнага гледача – для гэтага дастаткова наведаць адну з нашых імпрэзаў, якія часова ідуць на сцэне Дома літаратара і Клуба ім. Дзяржынскага. А вось чым жыў тэатр гады і дзесяцігоддзі таму? Якімі афішамі заклікаў да сябе дзетак, а таксама іх бацькоў?

Усё гэта можна даведацца з выставы, прысвечанай 55-годдзю творчай дзейнасці Беларускага рэспубліканскага тэатра юнага гледача, якая адчыняецца 18 лютага 2010 года а 16.00 у "Гасцёўне Уладзіслава Галубка" (вул. Старавіленская, 14, тэл. 286-74-03).

Ці ведаеце вы, як апранаўся Кот Базыль з вядомага спектакля "Кошчын дом"? Якія ўборы насіла ТЮГаўская Папялушка, ператвораная ў прынцэсу? Што было ў модзе ў патрыярхальнай "Пінскай шляхты"?

Выстава дазволіць здзейсніць падарожжа ў гісторыю нашага тэатра, убачыць касцюмы да самых прыгожых пастановак, іх эскізы, макеты дэкарацый, афішы, фотаздымкі, праграмкі.

Выстава працягнецца да 31 сакавіка 2010 года.

tuz_19022010_2_0x0

tuz_19022010_5_0x0100_2864

Ларыса Рулёва, галоўны мастак тэатра

tuz_19022010_4_0x0100_2867

tuz_19022010_6_0x0

Фота ctv.by,
Сергей Носов