14 лютага а 11.00 на сцэне Дома літаратара (вул. Фрунзе, 5) адбудзецца 50-ы паказ адной з нашых лепшых імпрэзаў для дзетак "Прыгоды Бібігона" паводле К. Чукоўскага.

Прэм'ера спектакля адбылася 9 чэрвеня 2007 года.
Яго ідэя - падтрымаць маленькага чалавека (дзіцяці), даць яму магчымасць адчуць сваю моц, а таксама прыўзняць жыццёвы тонус старэйшага гледача (бацькоў), паказаць жыццё, напоўненае воляй і простымі чалавечымі радасцямі.
У імпрэзу ўключаны песні, харэаграфія, кантакт з гледачамі, рухомыя гульні, што робіць яе жывым, яскравым, інтэрактыўным і педагагагічным відовішчам.