На сцэне (верасень)
ПнАтСрЧцПтСбНд
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30

» Спектаклі ў кастрычніку

Замовіць квіткі і атрымаць адказы на пытанні можна, патэлефанаваўшы на любы з гэтых тэлефонаў:

  • 017294-78-72
  • 278-95-72
Дзе мы знаходзімся, ведаеце?

А дзе набыць квіткі?

Пра тэатр

Гісторыю Беларускага рэспубліканскага тэатра юнага гледача расколола Другая сусветная вайна: першы Тэатр юнага гледача адчынены ў Менску ў 1931 г. і праіснаваў да ліпеня 1941 г. У 1956 г. Беларускі ТЮГ адкрыў свае дзверы ізноў, а ў 2006 г. афіцыйна адзначалася ягонае  пяцідзесяцігоддзе. Нягледзячы на маштабную рэканструкцыю, якая распачалася пры канцы 2008 г., тэатр паспяхова гастралюе і паказвае свае спектаклі на розных пляцоўках беларускай сталіцы: у Доме літаратара (вул. Фрунзе, 5) і Клубе ім. Дзяржынскага (вул. Камсамольская, 30). Рэканструкцыю плануецца завяршыць да 2014 г., цалкам захаваўшы аблічча помніка архітэктуры, якім з'яўляецца будынак ТЮГа.

На рахунку творчага калектыву тэатра – мноства сур'ёзных гастрольных тураў і фэставых узнагарод, у  рэпертуары – дваццаць шэсць спектакляў; кожны сезон тэатр выпускае не меньш за тры прэм'еры. Амаль усе яны прызначаныя для сямейнага прагляду; творчы статут калектыву вызначае лозунг «Наш сямейны тэатр». Зарыентавацца ў спектаклях дапамагаюць рубрыкі афішы: «Мае першыя спектаклі» прызначаныя для самых маленькіх гледачоў ад трох да сямі гадоў; «Цудоўныя гісторыі і казкі» – для дзяцей, якія вучацца ў малодшых класах школы і падлеткаў, радзей – юнакоў і дзяўчат; спектаклі рубрыкі «Мастацтва быць дарослым» збіраюць гледачоў, чый узрост дасягнуў 14 гадоў, у некаторых выпадках – 18-ці гадоў.

prateatr